Рут Уо́лер (; , , ЗША — , , БССР) — амерыканская місіянерка, член беларускай місіі ААН у справе дапамогі і аднаўлення (ЮННРА).
Біяграфія Пасля сканчэння Другой сусветнай вайны Рут разам з мужам працавала ў Мінску ў рамках місіі з удзелам грамадзян ЗША і Новай Зеландыі. Задачай Адміністрацыі дапамогі і аднаўлення было аказанне эканамічнай дапамогі, рэпатрыяцыя і падтрымка ўцекачоў. Уолер займалася арганізацыяй паставак у БССР прадуктаў, адзення, медыцынскіх прэпаратаў.
Улетку 1946 года Рут Уолер выратавала трох хлопчыкаў, якія танулі ў возеры. Захварэўшы пасля гэтага на запаленне лёгкіх і менінгіт, 4 жніўня таго ж года яна памерла. Пахаваная на Ваенных могілках Мінска.
Ушанаванне памяці Дзень памяці Рут Уолер штогод адзначаюць у пасольстве ЗША ў Беларусі і ў прадстаўніцтве ААН. У музеі Вялікай Айчыннай вайны створаны аддзел, прысвечаны памяці Рут Уолер.
Спасылкі Памяць
Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі