Ян Балясла́ў Луцке́віч ( — , Мінск) — расійскі вайсковец, у чыне капітана ўдзельнік Крымскай вайны. Бацька Яна і Антона Луцкевічаў.
Біяграфія За баявыя заслугі ў абароне Севастопаля ўзнагароджаны ордэнамі Святога Георгія і Святой Ганны і двума медалямі. Быў паранены, з арміі дэмабілізаваўся. Свайго маёнтка Ян Баляслаў не меў. У 1860-я гады быў арандатарам маёнтка пана Вайніловіча ў Тарасевічах Бабруйскага павета Мінскай губерні. Імаверна, у гэты час пазнаёміўся з Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, з якім пазней меў прыяцельскія адносіны, Дунін-Марцінкевіч у 1868 годзе прысвяціў Луцкевічу верш па-беларуску. Служыў на Лібава-Роменскай чыгунцы спачатку ў Шаўлях, а потым у Лібаве. У першым шлюбе Ян Баляслаў быў з Казімірай Асяцімскай, у іх нарадзіліся дзве дачкі — Станіслава (1877—1953) і Марыя Алёйзія (1876—1915). Пані Казіміра памерла ў 1878 або 1879 годзе.
Увесну 1880 года Ян Баляслаў узяў другі шлюб з Зоф’яй Лычкоўскай, дачкой уладальніка невялікага фальварка Ракуцёўшчына, каля мястэчка Краснага. У Яна Баляслава і Зоф’і было пяць дзяцей — Ян Герман (Іван; 1881—1919), Вікторыя (памерла ў маленстве), Антон (1884—1942), Эмілія (1886—1974), Стэфан (Сцяпан; 1889—1947). Стэфан быў названы ў гонар дзядзькі — Стэфана Луцкевіча, удзельніка паўстання 1863—1864 гадоў, загінулага ў 1863 годзе. Сям’я была каталіцкай, дома гаварылі па-польску.
Памёр 4 верасня 1895 года ў Мінску. Пахаваны на менскіх Кальварыйскіх могілках.
Літаратура
Тамковіч Ю. В. "Належаў да беларускіх гурткоў усюды, дзе такія былі". Малодшы Луцкевіч, брат Антона і Івана // Пачатак. — 2021. — №2 (169). — C. 32—37.
Спасылкі
Баринов И. Документы Яна-Болеслава Луцкевича в Военно-историческом архиве (Москва): Свидетельство № 328 (реверс); Полный формулярный список от ноября 1862 года // Запісы беларусаведа. 5.10.2021.
Катэгорыя:Чыгуначнікі Беларусі