Партрэт Кацярыны Тэнчынскай — прыжыццёвы партрэт слуцкай княгіні Кацярыны Тэнчынскай. Партрэт раней упрыгожваў карцінную галерэю Слуцкага замкаКартинная галерея Слуцкого замка , цяпер захоўваецца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
Апісанне
Слуцкую княгіню адлюстраваў невядомы мастак. Як мяркуецца, карціна была напісана ад канца 1578 года да сярэдзіны 1581 года — паміж смерцю першага мужа, Юрыя Юр’евіча Алелькавіча, і другім шлюбам з Крыштафам Радзівілам. Лацінскі надпіс на палатне кажа: «Год панскі 1580. Кацярына, графіня з Тэнчына, божай ласкай княгіня слуцкая, свайго ўзросту 35 гадоў». На самой жа карціне княгіня выглядае значна старэй.
Княгіня наказана амаль франтальна, пакаленна, у адзенні ўдавы. Рукі на каленях складзены накрыж, у правай — белая хустачка, якая разам з жалобным строем адзення сімвалізуе сямейнае гора.
На Кацярыне касцюм па іспанска-польскай модзе. Жанчына апранута ў чорную сукенку без рукавоў, так званы кшталт, што мае маленькі выраз ля шыі, праз які бачна белая кашуля з невялікім каўняром-Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. — Мінск : Беларусь, 2017. — 463 с. : іл. ISBN 978-985-01-1241-5. Доўгія рукавы кашулі плаўна завужаны да запясця. На форне чорнай сукенкі выразна выступаюць вузкія кісці зложаных на паясніцы рук. На галаве чорная шапачка-чапец на цвёрдай аснове. Паверх чапца нізка на лоб накінуты празрысты ільняны фламандскі рантух, свабодна ахінаючы спіну і плечы.
Побач з жанчынай — столік, пакрыты чырвонай драпіроўкай. Усю ўвагу мастак засяроджвае па твары княгіні — уводзіць крыніцу святла, якая знаходзіцца па-за карцінай. У твары вельмі адчувальныя рэалістычныя рысы. Мастак малюе поўную здароўя і жыццёвых сіл жанчыну. Княгіня смуткуе, але гэта смутак стрыманы, без роспачы, поўны ўласнай годнасці ўладарнай і ганарлівай арыстакраткі. Аўтар добра валодае малюнкам, адчувае аб’ём і пластыку. Побач з рэнесанснай ураўнаважанасцю і спакоем у партрэце заўважаюцца рысы маньерызму: рафінаванасць, паказная веліч і г. д.
Атрыбуцыя У крыніцах падаецца, што аўтарам партрэту быў невядомы польскі жывапісец, магчыма Вялікае Княства Літоўскае. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4. — С. 138. Паводле іншай версіі згодна архіўных звестак і даследаванняў вучонага-гісторыка А. Грыцкевіча гэты партрэт быў напісаны ў Слуцку і, верагодна, мясцовым мастаком. Аналіз жывапісных асаблівасцяў твора сведчыць пра знаёмства аўтара партрэта з кракаўскай мастацкай школай. Гэта не выпадкова, бо княгіня была родам з Кракава і сувязі слуцкага княжацкага двара з польскай сталіцай існавалі. Гэта ўзор распаўсюджанага ў той час тыпу «сармацкага партрэта»Партрэтны жывапіс.
Катэгорыя:Карціны са збораў Нацыянальнага музея ў Варшаве Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Жывапіс Беларусі Катэгорыя:Карціны паводле алфавіта Катэгорыя:Партрэты Катэгорыя:Сармацкі партрэт