Людзвінова — возера ў Беларусі, у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на захад ад горада Браслаў, за 2 км на захад ад вёскі Марцінкавічы, у басейне ракі Дрысвята.

Плошча паверхні 0,17 км². Даўжыня 0,51 км, найбольшая шырыня 0,38 км. Найбольшая глыбіня 5 м. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, спадзістыя, параслі хмызняком, на захадзе і ўсходзе невыразныя. Пойма шырынёй да 50 м, забалочаная. У возера ўпадаюць 4 ручаі. Выцякае ручай у возера Чаймушка, што ў Літве.

Літаратура

Ліст карты N-35-6. Выданне 1984 года.

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Браслаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Дрысвяты