Уладзімір Францавіч Ксяневіч (чэрвень , г. Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенскай вобласці — 1939, Далёкі Усход Расіі) — беларускі вайсковец, педагог, адзін з кіраўнікоў «Зялёнага дуба», меў мянушку Грач.
Біяграфічны нарыс
Скончыў кадэцкі корпус у Варшаве і Мікалаеўскае ваеннае вучылішча ў Пецярбургу, якраз напярэдадні Першай сусветнай вайны.
Ваяваў у Першую сусветную вайну ў складзе штурмавога батальёна 6-й расійскай арміі ў Румыніі. На фронце набыў спецыяльнасць сапёра і вайсковага будаўніка. У мірныя прамежкі часу будаваў масты пад Варшаваю, у Пружанах, Альшанах i іншых мясцінах.
Не зважаючы на вайну, у 1915 годзе Ксяневіч ажаніўся ў вельмі маладым, насуперак традыцыям сям’і, узросце. У першы свой адпачынак Уладзімір з фронту адразу накіраваўся у Маскву, куды пераехала каханая. Там пажаніліся. Мядовы месяц доўжыўся 15 дзён. А потым малады муж заспяшаўся на месца службы ў свой 4-ы корпус пад Варшаву.
Наступным разам лёс звёў іх у пачатку 1918 года ў Разані, дзе пасля развалу царскай арміі капітан Ксяневіч знайшоў жонку і дачку. Тут яны затрымаліся толькі на паўгода. Дачакаўшы лета, рушылі на радзіму пад выглядам уцекачоў. Маладую сям’ю гасцінна прыняў дзядзька Ксяневіча Іосіф.
Дзянікінец У верасні Уладзімір Ксяневіч выехаў да сваякоў маці ў пошуках працы ў Екацярынаслаўскую губерню і знік на шэсць гадоў. У яго адсутнасць нарадзілася другая дачка. З прыходам арміі Дзянікіна ў Екацярынаслаў улетку 1918 года (якраз у гэты час Уладзімір Ксяневіч знайшоў там працу) яго мабілізавалі, і да разгрому белага генерала ён служыў ад’ютантам каменданта горада.
У Каменскім, пад Екацярынаславам, жыло шмат палякаў. Пасля паразы белых для спрыяння іх ад’езду на Радзіму прыехаў прадстаўнік польскага консульства. Ён забяспечыў уцекачоў пасведчаннямі на права вяртання дамоў. Атрымаў дакументы і Ксяневіч. З польскім цягніком праз Румынію ён вярнуўся ў Беларусь.
Беларуская вайсковая камісія У 1920 годзе ў акупаваным палякамі Менску Ксяневіч даведаўся пра дзейнасць Беларускай вайсковай камісіі, у чый рэзерв і ўступіў. Але ужо праз месяц новаспечаны беларускі афіцер зразумеў, што гэта справа не дае жаданага выніку. Патранаж польскага Галоўнага штаба, на яго думку, гарантаваў безвыніковасць праекта.
Польскае войска Паўтара месяца У. Ксяневіч служыў у сапёрнай роце № 219 Войска Польскага. Але назіраючы, як польскія салдаты рабавалі беларускае насельніцтва, адчуў сябе пакрыўджаным беларусам. Крыўда вырасла ў памерах, калі ён стаў сведкам, як афіцэр, сквапны да дабра беларускага селяніна, пакараў галоднага салдата за спробу злавіць курыцу на польскай тэрыторыі. «Браць можна толькі ў беларусаў», — патлумачыў афіцэр. Пра гэты выпадак, які падштурхнуў пакінуць Войска Польскае, нягледзячы на тое, што там служыў бацька, Грач распавёў на сваім першым судовым працэсе ў Менску
Балаховец Потым уступіў у гусарскі полк генерала С. Булак-Балаховіча, служыў на бронецягніку «Балаховец».
Зялёнадубец З восені 1920 сябра БСП «Зялёны Дуб» (мянушка «Грач») па прапанове атамана Дзяргача паступіла прапанова ўступіць у Беларускую сялянскую партыю «Зялёны дуб» і прыняць удзел у распрацоўцы праграмы партыі і фармаванні Галоўнага штаба.
Першым партыйным даручэннем Ксяневіча (з гэтага часу Грача) было ўстанаўленне сувязі з Беларускім Палітычным Камітэтам, які ў гэты момант знаходзіўся пры штабе генерала Булак-Балаховіча ў Мазыры, і выдаваў сябе за ўрад пры «начальніку беларускай дзяржавы». Але пакуль Грач даехаў да месца, «сялянскі бацька» пачаў адступаць на захад пад ціскам Чырвонай Арміі. Няўдача акцыі Булак-Балаховіча паскорыла арганізацыйнае афармленне «Зялёнага дуба».
Кіраўнік Галоўнага штаба Галоўны штаб сфармаваўся ў Лунінцы. Там атрады камплектаваліся, узбройваліся, адтуль накіроўваліся для баявых дзеянняў у розныя куткі савецкай Беларусі. Служба Грача забяспечвала зялёнадубцаў персанальнымі дакументамі, прапускамі, «літарамі» (пасведчаннямі) на праезд, сачыла за друкаваннем бланкаў, інструкцый, зваротаў да сябраў партыі і насельніцтва, вяла перамовы з палітычнымі і ваеннымі дзеячамі Польшчы, Францыі, былой царскай Расіі.
Паводле даных выведкі бальшавіцкага Заходняга фронту, у верасні 1921 года палкоўнік Грач кіраваў групоўкай партызанскіх аддзелаў вядомых на Меншчыне атаманаў: Махоўчанкі, Лешчанкі, Тышкевіча, Кучынскага, Янушкевіча, Багалевіча, паручнікаў Палянскага, Дземеша, капітана Будкарскага.
Разведчык Грач збольшага спецыялізаваўся на разведаперацыях. Хадзіў на савецкі бок адзін ці на чале невялікіх узброеных груп (да дзевяці чалавек). Звычайная экіпіроўка разведчыкаў — рэвальверы, ручныя гранаты. Браць вінтоўкі, як зброю буйных памераў, ён не дазваляў. Галоўнай мэтай такіх вылазак было высвятленне сітуацыі ў раёнах плануемых баявых акцый, збор інфармацыі пра настроі мясцовага люду.
Інспектар Адначасова кіраўнік штаба інспектаваў зялёнадубскія часткі, забяспечваў палявых камандзіраў адмысловымі інструкцыямі кіраўніцтва «Зялёнага дуба» для партызанскіх атрадаў. Вёска Морач была звычайным і надзейным месцам пераходу.
Перамоўнік Нярэдка Грачу прыходзілася выконваць місію перагаворшчыка паміж лідарамі буйных узброеных груповак.
Пасля яўнага пагаршэння адносін з палякамі, асабліва турэмных адсідак атаман Дзяргач шукаў шляхі ўзаемадзеянняў з атаманам Разумовіча Хмарай (ён меў базу ў Літоўскай Рэспубліцы і адтуль арганізоўваў антыпольскі партызанскі рух).
Перамовы ішлі пра сумесныя акцыі супраць польскіх вайсковых частак. Грач павінен быў перадаць партызанам Хмары бутэльку з цыяністым каліем і забраць некалькі адзінак зброі. Аднак арышты партызан не дазволілі планам ажыццявіцца. Змову выкрыла польская палітычная паліцыя. Пачалося бадзянне па турмах Берэсця, Варшавы, Беластока. У апошнім «прытулку» Ксяневіч сядзеў з арыштаванымі партызанамі атамана Чорта, саюзніка Хмары. Падчас допыту іх жорстка збівалі. Нарэшце зялёнадубца перавялі ў Гарадзенскую турму. У камеры суседнічаў з камуністамі са Слуцка братамі Карасікамі і братамі Бараноўскімі. У Грача, такім чынам, быў выбар паміж Евангеллем і камуністычным маніфестам. Рэпрэсіі, безумоўна, не спрыялі паляпшэнню дачыненняў з польскімі ўладамі.
Праца і асабістае жыццё
У 1921 годзе жонка Ксяневіча нечакана атрымала ад мужа ліст з Вільні. Ён пісаў, што хадайнічае перад польскім урадам аб дазволе аб’яднання з сям’ёй і раіў ёй звярнуцца да польскага консула ў Менску.
Пасля адсідкі 5 месяцаў у гродзенскай вязніцы ў маі 1923 года атаман Грач прыняў хрышчэнне ад Лукаша Дзекуця-Малея, вядомага беларускага пастыра евангельскай царквы хрысціян-баптыстаў, які паходзіў са Слонімшчыны і вучыўся ў Слоніме — родным горадзе Ксяневіча. Можна меркаваць, што супрацоўніцтва беларускіх патрыётаў наладзілася ў Гродне. Атаман Грач паведамляў, што ў 1923 годзе Л. Дзекуць-Малей разгарнуў працу ў Брэсце. Вернікі знайшлі памяшканне для сходаў — падвал пад адной з гасцініц (цяпер гэта будынак на вул. Савецкай, 13) і заснавалі там культурна-асветную арганізацыю «Беларуская хатка».
Пазней далучыўся да баптыстаў, вёў гаспадарку, вучыўся і выкладаў арыфметыку ў Варшаўскай біблейскай школе, дзе бальшыня вучняў была непісьменнай, удзельнічаў у з’ездах баптыстаў. У 1924 годзе вярнуўся да партыйнай работы.
Вяртанне ў БССР Падчас асабістай сустрэчы напярадэдні адпраўкі ў БССР Дзяргач даў Грачу адрасы кантактных асоб: Усевалада Ігнатоўскага, Піліпа Мядзведзя і іншых, параіў Ксяневічу, якім маршрутам лепш трапіць у Менск. Грач перад рашучым крокам спыніўся ў мясцовага паліцыянта, а яго брат, супрацоўнік «двуйкі», дапамог зялёнадубцу трапіць на бальшавіцкі бок мяжы. Яго першая крымінальная справа пачынаецца з паведамлення, што ў ноч з 7 на 8 кастрычніка ў вёсцы Верамейкі на 2-ю заставу 12-га Заслаўскага памежатрада з’явіўся нейкі Уладзімір Францавіч Паляшук. Пры ім было пасведчанне, выпісанае на імя Грача, начальніка Галоўнага штаба партызанскіх аддзелаў «Зялёнага дуба». Ён рашуча патрабаваў забяспечыць сустрэчу са знакавымі фігурамі тагачаснай савецкай палітыкі ў Беларусі — старшынёй Цэнтральнага выканаўчага камітэта таварышам Чарвяковым і народным камісарам асветы таварышам Ігнатоўскім.
Ксянкевіча накіравалі ў адпаведныя службы дзяржбяспекі. З названымі дзеячамі пабачыцца яму не давялося, хаця Ігнатоўскага запрасілі даць тлумачэнні з нагоды такіх дзіўных заяў наведвальніка.
У першай уласнаручнай заяве Грач паведаміў, што ён — афіцэр і сын кадравага афіцэра. Вучоба ў вайсковых вучэльнях, са шкадаваннем адзначыў ён, адарвала яго ад рэчаіснага жыцця, што і прывяло да памылковага палітычнага выбару. Але апошнія падзеі, змены ў жыцці па абодва бакі мяжы прымусілі перагледзець стаўленне да савецкай улады. Ад сябе асобна і ад імя арганізацыі «Зялёнага дуба» ён звяртаецца да яе прадстаўнікоў з прапановай аб супрацоўніцтве. Грач запэўнівае патэнцыйных савецкіх хаўруснікаў у наяўнасці дастатковай сілы і жаданні «быць карыснымі свайму народу… мы гатовыя на ўсё: перайсці мяжу і працаваць у савецкай Беларусі, працягваць работу ў Польшчы… Партыя гатова падрыхтаваць паўстанне».
Грач патлумачыў, што «не ведае, з якой нагоды камуніст Ігнатоўскі прапанаваў ім перамовы,.. але яны разлічваюць на агульную незадаволенасць сялянства, на папулярнасць атамана Дзергача і дапамогу савецкага ўрада». Такім чынам скончылася аперацыя «Пералёт».
Пастка для Дзергача Праз некалькі дзён да Дзергача быў накіраваны кур’ер з лістом ад Грача:У Мінску быў прыняты, перамовы вёў згодна заданню, а для канчатковых перагавораў просіць прыбыць самога Дзергача, а ў выпадку, калі яму не выпадае, прыслаць надзейнага чалавека…Кур’ер вярнуўся ў Мінск праз шэсць дзён без доказаў злачыннай дзейнасці «Зялёнага дуба» і 2-га аддзела, але з лістом Дзергача. Пасланне пераклалі на рускую мову і далучылі да справаздачы ў Маскву:Дарагі Грачок! Ліст твой атрымаў, усё, што ты пішаш, добра.Ліст скончыўся споклічам «Нехай жыве незалежная Бацькаўшчына ад польскай няволі!». Ахоўнікі шэфа штаба «Зялёнага дуба» успрынялі атаманскае пасланне як працяг гульні. Ад імя Грача была складзена новая папера. Маральная, а галоўнае, матэрыяльная падтрымка была абяцана пры ўмове, калі кур’еру перададуць дакументы з інфармацыяй пра:1) супрацоўніцтва «Зялёнага дуба» з «двуйкай»; 2) другі аддзел, яго склад, арганізацыю і сувязі;
3) дзейнасць генерала БулакБалаховіча па фарміраванню дыверсійных банд для налёту на савецкую тэрыторыю і час запланаваных аперацый;
4) іншых, каму даручана яшчэ арганізацыя падобных частак;
5) агентаў «двуйкі», якія будуць займацца гэтай справай;
6) адносіны паміж Беларускім пасольскім клубам, іншымі беларускімі арганізацыямі і польскай выведкай, паліцыяй;
7) магчымасці «ўліць» сваіх людзей у дыверсійныя атрады. Для эфектыўнай сувязі Грач раіў падабраць 2-х надзейных людзей і карыстацца пераходам на участку мяжы Койданава — Радашковічы.На памежным пасту трэба было прасіць сустрэчы з Грачом і паказваць пропуск Дзергача. Але сустрэча ў Вільні не адбылася, з-за польскай аблавы
Суд У пачатку кастрычніка 1924 года пасланы атаманам Дзергачом у БССР з лістамі да кіраўніцтва рэспублікі і ДПУ, але быў арыштаваны ў межах аперацыі «Трэст». Крымінальная справа была заведзеная 12 чэрвеня 1925 года, а 28 чэрвеня атаман быў асуджаны да ВМП. На тым жа судзе атаман Грач уразіў шмат каго сваёй патрыятычнай прамовай да суда. Уладзімір Ксяневіч спадзяваўся, што адданасць беларускай ідэі яго ўратуе.
Але ў 1925 годзе Грач змог пазбегнуць расстрэл, адклаўшы непазбежнае на 14 гадоў і заплаціўшы вельмі дарагую цану за памілаванне. Грач пагадзіўся на супрацоўніцтва з АДПУ БССР, яго ўратаваў І. Апанскі, які выкарыстоўваў тактыку перавярбоўкі палітычных апанентаў, якую практыкавала кіраўніцтва АДПУ ў Маскве, і выступаў супраць іх знішчэння без спробы з выгадай выкарыстаць чалавека, які, трапіўшы ў чэкісцкую пастку, не меў альтэрнатывы.