Ісмаіл I, поўнае імя Абу л-Музафар бін Хайдар ас-Сафаві, таксама Ісмаіл Сефеві або Ісмаіл Хатаі (, , Азербайджан — , (або каля Тэбрыза)., Сефевідскі Іран; , ) — шахіншах Персіі, палкаводзец і паэт, заснавальнік дынастыі Сефевідаў. У 1501 годзе захапіў Тэбрыз і прыняў тытул шаха іранскай правінцыі Азербайджан, у 1502 годзе — тытул шаха ўсяго Ірана. Пры Ісмаіле I тэрыторыя дзяржавы Сефевідаў дасягнула найбольшых памераў. Вядомыя яго газэлі, эпічная паэма «Дзесяць пісьмаў» (1506), «Кніга настаўленняў», пісаў пад псеўданімам «Хатаі». Ён аказаў уплыў на развіццё ўсёй цюркамоўнай паэзіі. Класік азербайджанскай літаратуры.
Пахаваны ў Маўзалеі шэйха Сефі ад-Дзіна, Дар-аль-ХадзітSheikh Safi al-din Khānegāh and Shrine Ensemble in Ardabil. Афіцыйны сайт ЮНЕСКА., Ардэбіль.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура Антология Азербайджанской поэзии. Москва-1960.
Спасылкі
Катэгорыя:Цары персідскія Катэгорыя:Кіраўнікі Азербайджана Катэгорыя:Сефевіды Катэгорыя:Паэты паводле алфавіта Катэгорыя:Азербайджанскамоўныя паэты Катэгорыя:Персідскамоўныя паэты Катэгорыя:Цюркскамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты XVI стагоддзя Катэгорыя:Военачальнікі Азербайджана Катэгорыя:Военачальнікі Сярэдневякоўя