Бо́ржак До́чкал (; нар. , Местац-Кралавэ, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі (2012—2022).
Кар’ера Займацца футболам Боржак пачаў у горадзе Подзебрады. Таленавітага паўабаронцу запрыкмецілі ў пражскай «Славіі», куды малады хлопец з’ехаў у 10 гадоў. Скончыўшы акадэмію «Славіі», Дочкал дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Кладна». Свой першы гол за клуб забіў у трэцім матчы, які праходзіў супраць «Цепліцаў». У 2008 годзе ігрок накіраваўся ў клуб «Слован».
Пасля некаторага часу праведзенага за мяжой у жніўні 2013 года паўабаронца вярнуўся на радзіму, дзе падпісаў трохгадовы кантракт са сталічнай «Спартай». У лютым 2017 года стаў іграком кітайскага клуба «Хэнань Цзянье»«Хэнань Цзянье» приобрел хавбека «Спарты» Дочкала за 8,5 млн евро. У лютым 2018 года на правах арэнды далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Філадэльфія Юніян».
У лютым 2019 года вярнуўся ў «Спарту», дзе і завяршыў кар’еру ў 2022 годзе.
Дасягненні «Слован»: Чэмпіён Чэхіі: 2012
«Спарта»: Чэмпіён Чэхіі: 2014 Уладальнік Кубка Чэхіі (2): 2014, 2020
Крыніцы
Спасылкі
Профіль на сайце eurofotbal.cz
Катэгорыя:Футбалісты Чэхіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Чэхіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Кладна Катэгорыя:Ігракі ФК Слован Ліберац Катэгорыя:Ігракі ФК Каньяспор Катэгорыя:Ігракі ФК Русенбарг Катэгорыя:Ігракі ФК Спарта Прага Катэгорыя:Ігракі ФК Хэнань Катэгорыя:Ігракі ФК Філадэльфія Юніян