Пётр Рыгоравіч Чавус (нар. , в. Старына, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Беларусі, першы міністр абароны Беларусі (1991—1992).

Біяграфія Сын загінулага партызана. Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, потым Ташкенцкае вышэйшае агульнавайскавое каманднае вучылішча. Службу пачаў на пасадзе камандзіра танкавага ўзвода ў Паўночна-Каўказскай ваеннай акруге. Пасля быў намеснікам камандзіра танкавага батальёна ў Беларускай ваеннай акрузе. У 1968 годзе ўдзельнічаў у ўводзе войскаў Варшаўскага дагавора ў Прагу. Завочна скончыў Ваенна-палітычную акадэмію імя Леніна. У 1978 годзе паступіў у Ваенную акадэмію Генеральнага штаба Узброеных Сілаў. З 1980 служыў у Сярэднеазіяцкай ваеннай акруге. З 1987 — саветнік начальніка генеральнага штаба Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. У 1988—1991 — начальнік штаба Прыбалтыйскай ваеннай акругі. У 1991 годзе займаў пасады начальніка інстытута ваеннай гісторыі СССР, начальніка штаба і першага намесніка начальніка Грамадзянскай абароны СССР.

У канцы 1991 года падчас службовай камандзіроўкі ў Мінску прыняў прапанову ўзначаліць ствараемае Міністэрства па справах абароны Беларусі.

З мая 1992 года — намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь.

У 1994—1995 быў саветнікам ва ўрадзе Рэспублікі Беларусь.

Пасля адстаўкі Узначальвае міжнародны кадэцкі рух, з’яўляецца старшынёй Міжнароднай асацыяцыі сувораўскіх, нахімаўскіх і кадэцкіх аб’яднанняў «Кадэцкае братэрства», ганаровым старшынёй Беларускага Сувораўска-нахімаўскага саюза, перайменаванага пасля ў Беларускі саюз сувораўцаў і кадэтаў.

Узнагароды Кавалер двух ордэнаў Чырвонай Зоркі, ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені, двух ордэнаў Чырвонага Сцяга Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, больш за трыццаць медалёў СССР, Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў.

У 2005 годзе сярод першых быў узнагароджаны Міжнароднай асацыяцыяй «Кадэцкае братэрства» ордэнам «Кадэцкі крыж» I ступені.

У 2013 годзе Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзнагародзіў яго ордэнам Беларускай праваслаўнай царквы — свяціцеля Кірылы Тураўскага II ступені.

Сям’я Жанаты, мае сына, дачку, двух унучак, унука.

Спасылкі http://vsr.mil.by/2014/01/09/ot-suvorovca-do-generala/ http://belkadet.by/?page_id=3637 Першы ваенны міністр незалежнай Беларусі

Катэгорыя:Міністры абароны Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Ваенныя Беларусі Катэгорыя:Генерал-палкоўнікі Беларусі