Напад на — тэрарыстычны акт, здзейснены 2 красавіка 2015 у горадзе Гарыса, на ўсходзе Кеніі, у выніку якога 147 чалавек загінулі і 79 былі паранены. Адказнасць за напад узяла на сябе самалійская групоўка Харакат аш-Шабаб.
Ход падзей Група баевікоў са схаванымі пад маскамі тварамі напала на кампус універсітэта ў Гарысе раніцай, адкрыла хаатычную стральбу, пасля чаго захапіла студэнтаў, якія не паспелі пакінуць кампус, у закладнікі. У закладніках баевікоў апынулася 533 студэнты, 60 выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта. Паводле слоў сведак, баевікі выбіралі ў якасці ахвяр хрысціян.
На 18:30 2 красавіка ўдалося вызваліць 500 студэнтаў і акружыць баевікоў у адным з універсітэцкіх карпусоў. 3 красавіка аперацыя супраць баевікоў была завершана, паліцыі ўдалося застрэліць чатырох баевікоў. Аперацыя доўжылася некалькі гадзін.
Каля 80 % навучэнцаў універсітэта не з’яўляюцца мясцовымі жыхарамі. Значную частку насельніцтва Гарысы складаюць выхадцы з Самалі.
Гл. таксама Тэрарыстычны акт у Кампале, 2010
Спасылкі У Кеніі баевікі атакавалі ўніверсітэт: 147 загінула, 79 паранены Баевікі атакавалі ўніверсітэт у Кеніі. 70 загінула, 79 паранены 147 dead, Islamist gunmen killed after attack at Kenya college // CNN
Катэгорыя:Ганенні на хрысціян Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2015 года Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты, здзейсненыя ў Кеніі Катэгорыя:Падзеі 2 красавіка Катэгорыя:Красавік 2015 года Катэгорыя:2015 год у Кеніі Катэгорыя:Захопы закладнікаў