Павел Аляксеевіч Мандрык (нар. , Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Кандыдат фізіка-матэматычных навук (1989), дацэнт (1990).

Біяграфія У 1979 годзе скончыў факультэт прыкладной матэматыкі БДУ па спецыяльнасці «Прыкладная матэматыка», дзе і працуе: загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі, адначасова з 1989 па 1996 год — намеснік дэкана. У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Лікавыя метады рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў спецыальнага тыпу з палепшанымі ўласцівасцямі ўзгодненасці рознаснай і дыферэнцыяльнай задач».

З 9 верасня 1996 года па 15 сакавіка 2019 года быў дэканам факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ. У 2004—2009 гадах на грамадскіх пачатках працаваў прарэктарам БДУ па адукацыйных інавацыях і інфармацыйных тэхналогіях, з 2009 года па 2017 год — намеснікам першага прарэктара БДУ па адукацыйных інавацыях і інфармацыйных тэхналогіях.

Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2011) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2001), Нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1997), Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006, 2013), Заслужаны работнік БДУ (2011), Падзяка рэктара БДУ (2006, 2010), Ганаровая грамата БДУ (1985, 1994, 2002, 2005, 2008), Грамата Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2011), Ганаровая грамата Мінскага гарадскога савета дэпутатаў (2008), Лаурэат персанальнай надбаўкі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за выдатны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё рэспублікі (2005), Лаурэат Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў (2008, 2010).

Навуковыя працы Козлов В. П., Мандрик П. А. Системы интегральных и дифференциальных уравнений с L -параметром в задачах математической физики и методы идентификации тепловых характеристик / Под ред. Н. И. Юрчука — Мн.: БГУ, 2000. — 555 с. A method of paired integral equations in the region of laplace transforms for solving nonstationary heat conduction problems with mixed discontinuous boundary conditions // Journal of Engineering Physics and Thermophysics, Vol. 72, No. 3, 1999, pp. 534—549. (N. I. Yurchuk, V. P. Kozlov, and P. A. Mandrik)

Спасылкі Профіль П. А. Мандрыка на сайце ФПМІ БДУ

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Дэканы факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ