Джо́рдж Ве́а (; поўнае імя — Джордж Манэ Опанг Аўсман Веа, ; , ) — ліберыйскі палітык і футбаліст, нападнік. Ігрок зборнай Ліберыі.

Адзін з самых вядомых афрыканскіх футбалістаў. У 1995 годзе ён быў прызнаны іграком года па версіі ФІФА, найлепшым футбалістам Еўропы («Залаты мяч») і найлепшым афрыканскім футбалістам года. Пасля завяршэння футбольнай кар’еры заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю. У 2017 абраны на пост прэзідэнта Ліберыі.

Спартыўныя дасягненні Чэмпіён Ліберыі: 1987 Чэмпіён Камеруна: 1988 Чэмпіён Францыі: 1994 Чэмпіён Італіі: 1996, 1999 Уладальнік Кубка Францыі: 1991, 1993, 1995 Фіналіст Кубка кубкаў: 1992 Найлепшы бамбардзір Лігі чэмпіёнаў: 1994/95 (7 галоў) Найлепшы футбаліст Еўропы («Залаты мяч»): 1995 Найлепшы футбаліст свету па версіі ФІФА: 1995 Другі футбаліст свету па версіі ФІФА: 1996 Найлепшы футбаліст Афрыкі: 1989, 1995 Другі футбаліст Афрыкі: 1991, 1992, 1994, 1996 Найлепшы футбаліст Афрыкі XX стагоддзя па версіі ІФФХС Уваходзіць у спіс ФІФА 100 Правёў 24 матчы і забіў 12 галоў у кубках Францыі Правёў 13 гульняў і забіў 4 галы ў кубках Італіі У еўракубках правёў 61 матч і забіў 33 галы Усяго ў Кубку і Лізе Чэмпіёнаў правёў 20 матчаў і забіў 13 галоў.

Палітычная кар’ера Пасля завяршэння футбольнай кар’еры Веа заняўся гуманітарнай і палітычнай дзейнасцю, і ў 2005 годзе балатаваўся на пост прэзідэнта Ліберыі. Перамогшы ў першым туры галасавання з 28 % галасоў, у другім туры ён прайграў 67-гадовай Элен Джонсан-Серліф, якая стала першай у гісторыі Афрыкі жанчынай-прэзідэнтам.

У першым туры прэзідэнцкіх выбараў, што праходзіў 10 кастрычніка 2017 года, Веа набраў 38,4% галасоў і апярэдзіў Джозэфа Бакая, які на працягу апошніх 12 гадоў займаў пасаду віцэ-прэзідэнта, Затым у другім туры выбараў 26 снежня Джордж Веа быў абраны прэзідэнтам Ліберыі.

Крыніцы

Спасылкі

Клубная статыстыка, www.soccerbase.com Профіль іграка і статыстыка, www.liberiansoccer.com Біяграфія на сайце арганізацыі UNICEF Фатаграфіі Веа на сайце sporting-heroes.net: «Чэлсі», 2000; «Манчэстэр Сіці», 2000 Самотная зорка. Ігар Гольдэс, аповяд з цыкла «100 легенд сусветнага футбола», 2003 год

Катэгорыя:Футбалісты Ліберыі Катэгорыя:Ігракі зборнай Ліберыі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Аль-Джазіра Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпік Марсель Катэгорыя:Ігракі ФК Манчэстэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Чэлсі Катэгорыя:Ігракі ФК Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Манака Катэгорыя:Ігракі ФК Тонер Катэгорыя:Ігракі ФК Афрыка Спортс Катэгорыя:Ігракі ФК Інвінсібл Ілевен Катэгорыя:Ігракі ФК Майты Барал Катэгорыя:Прэзідэнты Ліберыі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Ліберыі Катэгорыя:Уладальнікі «Залатога мяча» Катэгорыя:Футбалісты года ў свеце Катэгорыя:ФІФА 100