Лешна — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 40 км на паўночны ўсход ад горада Полацк, за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Алёшча, у басейне ракі Палата.

Плошча паверхні 0,16 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,77 км.

Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі лесам. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Востраў плошчай 0,8 га. На паўднёвым усходзе выцякае рака Лешніца.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Басейн Палаты Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна