Лонне — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці, за 23 км на паўночны захад ад горада Полацк, каля вёсак Лісуны і Кацельна, у басейне ракі Дрыса.

Плошча паверхні 0,23 км². Даўжыня 0,68 км, найбольшая шырыня 0,46 км. Найбольшая глыбіня 3,9 м, сярэдняя 2,0 м. Даўжыня берагавой лініі 1,91 км. Аб’ём вады ў возеры 0,52 млн м³.

Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пад хмызняком, часткова разараныя. Берагі забалочаныя. На захадзе злучана ручаём з возерам Клешна, на поўначы — ручаём з ракой Дрыса.

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Г. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Т. 3-2.

Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Полацкага раёна