Прэзідэнт Грузіі — кіраўнік дзяржавы і вярхоўны галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Грузіі.

Грузія — парламенцкая рэспубліка. У адпаведнасці са змяненнямі канстытуцыі, прынятымі ў 2010 годзе, якія паэтапна ўступілі ў сілу ў 2012—2013 гадах, былі павялічаны паўнамоцтвы парламента і прэм’ер-міністра і скарочаны паўнамоцтвы прэзідэнтаЧто известно о президентских выборах в Грузии в 2024 году.

Паўнамоцтвы Прэзідэнт Грузіі: Са згоды ўрада прадстаўляе краіну на міжнародным узроўні — вядзе перамовы і заключае міжнародныя дагаворы, па прадстаўленні ўрада прызначае і вызваляе ад пасады паслоў Грузіі ў іншых краінах. Ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін падпісвае і публікуе прынятыя парламентам законы. Калі кіраўнік дзяржавы накладае вета на закон, парламент можа пераадолець яго і прыняць закон паўторна. У выпадку адмовы прэзідэнта падпісваць і публікаваць гэты дакумент яго падпісвае і публікуе спікер парламента. Выдае ўказы пра памілаванне, узнагароджанне, прысваенне ганаровых званняў і іншыя. Усе прававыя акты прэзідэнта павінны быць падмацаваны подпісам прэм’ер-міністра, акрамя тых, што звязаны з прызначэннем парламенцкіх выбараў, вяртаннем закона з заўвагамі парламенту, прысваеннем дзяржаўных узнагарод і прэмій, памілаваннем асуджаных і некаторых іншых. У перыяд выканання паўнамоцтваў кіраўнік дзяржавы не мае права быць у якой-небудзь палітычнай партыі, займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, а таксама выконваць іншую аплатную работу.

Працэдура выбараў Прэзідэнтам краіны можа быць абраны грамадзянін Грузіі, які дасягнуў 40 гадоў і пражыў у Грузіі не менш за 15 гадоў. Тэрмін яго паўнамоцтваў складае пяць гадоў. Адна і тая ж асоба можа быць абрана прэзідэнтам толькі двойчы.

У 2018 годзе выбары кіраўніка дзяржавы апошні раз прайшлі на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. У адпаведнасці з новай рэдакцыі канстытуцыі з 2024 года прамыя прэзідэнцкія выбары скасаваны. Кіраўніка дзяржавы абірае выбарчая калегія. Яе склад зацвярджае цэнтральная выбарчая камісія Грузіі.

Выбарчая калегія складаецца з 300 дэлегатаў. У яе ўваходзяць усе 150 дэпутатаў парламента Грузіі і 150 прадстаўнікоў мясцовых органаў улады (21 дэпутат Вярхоўнага савета Аджарыі, 20 прадстаўнікоў Вярхоўнага савета Абхазіі і 109 дэпутатаў муніцыпальных органаў улады розных рэгіёнаў краіны).

Прысяга Інаўгурацыя прэзідэнта адбываецца ў трэцюю нядзелю пасля выбараў. У ходзе цырымоніі прэзідэнт прыносіць прысягу перад богам і нацыяй:

Гісторыя 9 красавіка 1991 года Грузія абвясціла незалежнасць ад СССР. 6 мая 1991 адбыліся выбары, на якіх прэзідэнтам Грузіі быў абраны Звіяд Гамсахурдзія. У снежні 1991 — студзені 1992 гадоў у краіне адбыўся ваенны пераварот. Запрошаны яго арганізатарамі на пасаду главы Грузіі Эдуард Шэварднадзэ заняў пасаду старшыні Дзяржаўнага Савета рэспублікі, пасада прэзідэнта заставалася вакантнай. Толькі 5 лістапада 1995 года адбыліся выбары, на якіх Шэварднадзэ быў абраны прэзідэнтам. Потым 9 красавіка 2000 ён быў пераабраны. У выніку так званай «рэвалюцыі руж» Эдуард Шэварнадзэ быў вымушаны сысці ў адстаўку.

4 студзеня 2004 прэзідэнтам Грузіі быў абраны Міхаіл Саакашвілі. Пасля разгону масавых акцый пратэсту апазіцыі ў лістападзе 2007 года ён быў вымушаны злажыць з сабе паўнамоцтвы, абвясціўшы датэрміновыя выбары. Яны адбыліся 5 студзеня 2008 года, іх таксама выйграў Саакашвілі. Яго інаўгурацыя адбылася 20 студзеня 2008 года.

Чарговыя выбары прэзідэнта Грузіі адбыліся 14 снежня 2024 года.

Спіс прэзідэнтаў Грузіі ! Прэзідэнт Фотаздымак Пачатак пашнамоцтваў Канец паўнамоцтваў Заўвагі 1 Звіяд Гамсахурдзія 14 красавіка 1991 6 студзеня 1992 2 Эдуард Шэварднадзэ 25 лістапада 1995 23 лістапада 2003 Фактычна кіраваў краінай з 10 сакавіка 1992 Ніно Бурджанадзэ 23 лістапада 2003 25 студзеня 2004 Часова выконвала абавязкі прэзідэнта 3 Міхаіл Саакашвілі 25 студзеня 2004 25 лістапада 2007 Ніно Бурджанадзэ 25 лістапада 2007 20 студзеня 2008 Часова выконвала абавязкі прэзідэнта Міхаіл Саакашвілі 20 студзеня 2008 17 лістапада 2013 4 Георгій Маргвелашвілі 17 лістапада 2013 16 снежня 2018 5 Саламэ Зурабішвілі 16 снежня 2018 29 снежня 2024 6 Міхаіл Кавелашвілі 29 снежня 2024

Цікавыя факты Ніводны з прэзідэнтаў Грузіі не пакінуў сваю пасаду пасля заканчэння тэрміна паўнамоцтваў ці дабраахвотна да заканчэння тэрміна. Гэтая чарада перарвалася 27 кастрычніка 2013 года, калі адбыліся чарговыя ўсеагульныя выбары 4-га прэзідэнта Грузіі.

Крыніцы

Спасылкі Афіцыны сайт прэзідэнта Грузіі Афіцыны сайт прэзідэнта Грузіі (англійская версія)

Грузія