thumb|right|250px|Джавахетыя на карце Грузіі. Джавахе́тыя, або Джавахе́ты ( ), Джавахк () — гістарычная вобласць на тэрыторыі Грузіі, адпавядае тэрыторыі сучасных Нінацміндскага і Ахалкалакскага муніцыпалітэтаў края Самцхэ-Джавахеты.
Гістарычны нарыс thumb|right|250px|Армянская імперыя Тыграна Вялікага
На тэрыторыі Джавахецкага нагор'я знаходзіцца адна з зон распаўсюджання помнікаў эпохі палеаліту.
Самым раннім аб'яднаннем плямёнаў або дзяржаўным утварэннем на тэрыторыі Джавахетыі была Забаха (XII стагоддзе да н.э.), ад назвы якой і паходзіць сучасная назва края.
З апісанняў найстаражытных аўтараў — такіх як Герадот, Ксенафонт, Гекатэй Мілецкі, Пталамей і іншыя, вядома, што з V па II стагоддзе да нашай эры тэрыторыя Джавахетыі ўваходзіла ў склад грузінскай дзяржавы Іверыя.Армяна-Грузінская вайна 1918 г. і Армяна-Грузінскае тэрытарыяльнае пытанне ў XX ст.; Armeno-Georgian War of 1918 and Armeno-Georgian Territorial Issue in the 20th Century; праф. Эндру Андэрсан і Георг Эгэ
Страбон адзначае, што пазней тэрыторыя Джавахетыі, як і большая частка сучаснай паўднёва-ўсходняй Грузіі, перайшла пад кіраванне Арменіі на 300 гадоў, але ў II стагоддзі н.э. яна вярнулася ў склад Іберыі амаль на паўтысячагоддзі, пакуль рэгіён не быў заваяваны арабамі ў 656 годзе. Паводле армянскай першакрыніцы, Стэпанасу Таранацы«…Во дни его въ 290—841 года Хатлибъ Iезид прибылъ въ Арменію эмиром и во главе многочисленного войска отправился в Иверію, погибъ въ Джавахе в деревне Хозабиръ» Цытата прыведзена па кнізе «Усеагульная гісторыя» (М.1864), эмір Арменіі Хатліб Езід, які прыбыў у Арменію на чале шматлікай войска, адправіўся ў Іверыю, дзе загінуў у вёсцы Хазабіры (Джавахеты). У грузінскай першакрыніцы «Жыціе Рыгора Хандзтэлі» адзначаецца, што ў Джавахеты ў перыяд 850—861 гг. адбыўся сабор Грузінскай царквы.
У ліпені 1828 года Ахалкалакі быў заваяваны расійскімі войскамі. Этнічная карта рэгіёна стала змяняцца пасля гэтага заваявання. Сярод жыхароў далучанай вобласці пераважалі грузіны, таксама жылі туркі, курды, азербайджанцы і армяне. У 1830 годзе пасля заключэння Адрыянопальскага мірнага дагавора паміж Расіяй і Турцыяй з Эрзрумскага, Басенскага, Бабердскага, Дэрджанскага і іншых паветаў 7300 армянскіх сем'яў (каля 58 000) перасяліліся ў Джавахетыю і ў суседнія раёны, а ў Турцыю перасяліліся туркі, курды і частка азербайджанцаў. У 1829—1831 гадах армяне і грэкі з Турцыі перасяліліся таксама і на Цалку, адкуль у XVIII ст. у сувязі з пастаяннымі набегамі дагестанскіх плямёнаў сышло амаль усё грузінскае насельніцтва. У 1841—1845 гадах на поўдзень ад Ахалкалакі пасяліліся духаборы.
У 1840 годзе Джавахетыя была ўключана ў склад Грузіна-Імерэцінскай губерні, а ў 1846 годзе — у склад Тыфліскай губерні (з 1874 года Джавахетыя складала Ахалкалакскі павет). Ахалкалакскі павет пад расійскім панаваннем перажыў значны сацыяльна-эканамічны і культурны ўздым. Станам на 1 студзеня 1916 года ў Джавахетыі (у 110 сёлах Ахалкалакскага павета) пражывалі 107 000 чалавек, з якіх 82 800 армяне. У 1830-х гадах у Ахалцыхэ адкрыліся Карапецянаўская, а ў Ахалкалакі Месрапянаўская школы.
У 1918 годзе ўзнік армяна-грузінскі канфлікт з-за патрабаванняў армянскага боку перадаць ім Ахалкалакскі і Барчалінскі паветы Тыфліскай губерні былой Расійскай імперыі. Баявыя дзеянні спыніліся ў выніку ўмяшання брытанскіх сіл. На канферэнцыі, якая прайшла ў 1919 годзе ў Тбілісі, баку дамовіліся падзяліць спрэчныя тэрыторыі паводле рашэння Вярхоўнага савета Антанты па гэтым тэрытарыяльным канфлікце. Так паўночная частка павета часова перадавалася Грузіі, паўднёвая - Арменіі, сярэдняя аб'яўлялася нейтральнай зонай пад кіраваннем брытанскага губернатара. Пасля ўсталявання савецкай улады пытанне аб прыналежнасці Самцхэ-Джавахетыі было паднята яшчэ раз. Пытанне спачатку было абмеркавана на пленуме Каўбюро ВКП(б) 7 ліпеня 1921 года, аднак права прыняцця канчатковага рашэння было перададзена ЦК КП Грузіі. Паводле рашэння ЦК КП Грузіі Самцхэ-Джавахетыя (Ахалкалакскі павет) была пакінута ў складзе рэспублікі.
У складзе Грузінскай ССР павет адміністрацыйна быў падзелены на Ахалкалакскі і Багданаўскі раёны«Джавахк», Краткая армянская энциклопедия, т. 4, издательство «Армянская энциклопедия» Ереван, 2003 г., стр. 246—247 . Сёння Джавахетыя адміністрацыйна падзелена на Ахалкалакскі і Нінацміндскі муніцыпалітэты.
Дэмаграфія Паводле даных 2002 г. у Джавахетыі маюцца каля 100 населеных пунктаў, а насельніцтва складае звых 113 000 чал. (95 % армяне)Афіцыйныя статыстычныя даныя перапісу насельніцтва 2002 г.. У 2002—2003 адукацыйным годзе дзейнічалі 60 школ у Ахалкалакскім і 33 у Нінацміндскім муніцыпалітэтах, а агульная колькасць вучняў складала 17.000.
Колькасць і этнічны склад насельніцтва Джавахетыі паводле афіцыйнага перапісу 2002 г.
муніцыпалітэт Армян (тыс.чалавек) Грузін (тыс. чалавек) Усяго (тыс. чалавек) Ахалкалакскі муніцыпалітэт 57,5 3,2 60,7 Нінацміндскі муніцыпалітэт 32,9 0,5 33,4 Усяго 90,4 3,7 94,1
Гл. таксама Гавар Джавахк
Спасылкі
Джавахеты пасля Рэвалюцыі руж: Прагрэс і рэгрэс у пошуках нацыянальнага адзінства ў Грузіі
Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Грузіі Катэгорыя:Гістарычныя вобласці Арменіі