Ё́хан Ла́йданер (; у Расійскай імперыі зваўся Іван Якаўлевіч Лайданер; 31 студзеня (12 лютага) 1884, Вірацкая воласць, Фелінскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя — 13 сакавіка 1953, Уладзімір, РСФСР, СССР) — афіцэр рускай арміі, ваенны і дзяржаўны дзеяч Эстоніі, галоўнакамандуючы эстонскай арміяй.

Біяграфія left|Мемарыяльная табліца з тэкстам на літоўскай і эстонскай мовах на будынку былога ваеннага вучылішча ў Вільні, дзе Лайданер вучыўся ў 1902—1905 гадах (цяпер факультэт прыродазнаўчых навук Віленскага ўніверсітэта, вул. Чурлёнё 18|thumb Нарадзіўся на хутары Раба () у Вірацкай воласці () Фелінскага павета Ліфляндскай губерні. Родны хутар Лайданера знаходзіўся ў раёне сучаснай эстонскай вёскі Вардзья, на тэрыторыі ўтворанай у 1991-м годзе воласці Війратсі павета Вільяндзімаа, у раёне 4-га кіламетра сучаснай шашы Вільяндзі—Мустла. Быў старэйшым дзіцем у сям'і Яака Лайданера (1854—1911) і Мары Саарсен (1851—1938) — дачкі гаспадара хутара Раба.

У 1901—1902 гадах служыў у 110-м Камскім пяхотным палку ў Коўне. У 1905 годзе скончыў Віленскае пяхотнае юнкерскае вучылішча. Служыў у 13-м лейб-грэнадзёрскім Эрыванскім палку. Паручнік (9 жніўня 1908), штабс-капітан (9 жніўня 1912). У 1912 годзе скончыў Імператарскую Мікалаеўскую ваенную акадэмію па першым разрадзе. Камандаваў ротай 1-га Каўказскага стралковага палка.

Удзельнік Першай сусветнай вайны. Узнагароджаны Георгіеўскай зброяй (ВП 04.07.1915). Ад'ютант штаба 21-й пяхотнай дывізіі. Намеснік начальніка аддзела разведкі ў штабе Заходняга фронту, падпалкоўнік (15 жніўня 1916). Пасля Лютаўскай рэвалюцыі Часовы ўрад пачаў фарміраваць нацыянальныя часці. Лайданер узначаліў Эстонскую дывізію, якая фарміравалася з эстонцаў. Пасля сыходу немцаў з Паўночнай Прыбалтыкі — Галоўнакамандуючы эстонскай арміі (у вайне за незалежнасць Эстоніі Мати Граф, «Эстония и Россия 1917—1991: Анатомия расставания», Таллинн, 2007 г., изд. Арго, ISBN 9789949415984, стр. 185, 188), палкоўнік (4 красавіка 1918).

У 1919 годзе Эстонскія войскі, у склад якіх уваходзілі белагвардзейскія войскі (яны падпарадкоўваліся галоўнакамандуючаму Лайданеру паводле дагавора заключанага з урадам Эстоніі 6 снежня 1918 г.) вялі наступальныя баявыя дзеянні на тэрыторыі Савецкай Расіі. УзяццеМати Граф, «Эстония и Россия 1917—1991: Анатомия расставания», Таллинн, 2007 г., изд. Арго, ISBN 9789949415984, стр. 193 Петраграда эстонскімі войскамі планавалася толькі ў выпадку юрыдычнага прызнання самастойнасці Эстоніі Расійскай дзяржавай. Генерал-маёр (20 студзеня 1919), генерал-лейтэнант (26 сакавіка 1920). У 1920 годзе выйшаў у адстаўку. Дэпутат дзяржаўнага савета Эстоніі. Узначальваў камісію Лігі Нацый па вырашэнні турэцка-іракскай тэрытарыяльнай спрэчкі.

У снежні 1924 года кіраваў прыгнечаннем паўстання, падрыхтаванага камуністамі. З 1925 года ў адстаўцы.

Дзяржаўны пераварот 1934 года 12 сакавіка 1934 года Лайданер разам з Канстанцінам Пятсам, які быў у той перыяд прэм'ер-міністрам Эстоніі ў паўнамоцтвах Дзяржаўнага старэйшыны, здзейсніў дзяржаўны пераварот 1934 года ў Эстоніі. У выніку ваеннага перавароту было ўсталявана аўтарытарнае кіраванне і абвешчана надзвычайнае становішча. Пятс быў абвешчаны Дзяржаўным Пратэктарам Эстоніі (Riigihoidja), а Лайданер ізноў прызначаны Галоўнакамандуючым эстонскай арміяй. Усе палітычныя партыі былі забаронены, уведзена цэнзура прэсы. Сваімі дзеяннямі Пятс і Лайданер не дапусцілі перамогі на выбарах вапсаў (ветэранаў вайны за незалежнасць Эстоніі) — вельмі правага руху, які арыентаваўся на таталітарныя рэжымы тагачасных Італіі і Германіі. міні|злева|Ёхан Лайданер і ваеннакамандуючы сухапутных войскаў Фінляндыі Гуга Остэрман у Таліне ў 1938 годзе. Сустрэча адбылася ў рамках Фінска-Эстонскага ваеннага супрацоўніцтва. 24 лютага 1939 года прысвоена званне генерала.

Падзеі 1940 года, ссылка і арышт Пры распачатым 17 чэрвеня 1940 года дадатковым уводзе ў Эстонію войскаў Чырвонай Арміі, які рушыў пасля прад'яўлення Савецкім Саюзам ультыматуму, не толькі не аддаваў загадаў адкрыць агонь, але па даручэнні прэзідэнта Эстоніі Пятса вёў перамовы з савецкімі ваеннымі ўладамі (з генералам арміі К. А. Мерацковым) пра дыслакацыю савецкіх войскаў.

У перыяд правядзення мерапрыемстваў па далучэнні Эстоніі да СССР быў арыштаваны савецкімі ўладамі і дэпартаваны ў ссылку ў Пензу ў канцы ліпеня 1940 года — яшчэ да афіцыйнага далучэння дзяржавы да Савецкага Саюза, які адбыўся 6-га жніўня таго ж года.

26 ліпеня 1941 года арыштаваны НКУС. Знаходзіўся ў Кіраўскай турме (следства доўжылася да сакавіка 1942 года, пасля чаго было прыпынена «да атрымання асобага распараджэння»). У 1945—1952 гадах знаходзіўся ў Іванаўскай турме; у лютым 1952 года следства адноўлена; 16 красавіка 1952 года прысуджаны асобай нарадай да 25 гадоў турэмнага зняволення з канфіскацыяй маёмасці за «актыўную контррэвалюцыйную і антысавецкую дзейнасць». 30 красавіка 1952 года ў суправаджэнні спецканвою накіраваны ва Уладзімірскі цэнтрал, дзе сканаў 13 сакавіка 1953 года.

Пахаваны разам з прадстаўніком кіраўніцтва польскага Супраціўлення Янам Станіславам Янкоўскім, які сканаў у той жа турме, у безназоўнай магіле на Князь-Уладзімірскіх могілках, каля турэмнай агароджы. Дакладнае месца пахавання Ё. Лайданера невядома; мемарыяльная дошка ўсталявана на браме Князь-Уладзімірскіх могілак ва Уладзімірыгород Владимир Улица Большая Нижегородская Дом 71а корп. «Старое кладбище» (информация обновлена 28.12.2003) па дамоўленасці паміж Эстоніяй і Расіяй 12 лютага 1999 года; увесну 2007 года яна была апаганена «невядомымі»Ва Уладзіміры апаганены помнік эстонскаму генералу Ёхану Лайданеру.

Ацэнкі дзейнасці Лайданера У сваёй кнізе «Генерал Лайданер і Эстонская Рэспубліка ў 1939—1940» фінскі гісторык Марці Туртала прыходзіць да высновы, што размяшчэнне першых савецкіх ваенных баз у Эстоніі ў верасні 1939 года было свядомым крокам эстонскага кіраўніцтва на чале з Пятсам і Лайданерам. У пацверджанне сваіх тэзісаў гісторык прыводзіць факт, што ў Эстоніі, у адрозненне ад Фінляндыі, у свой час не абвясцілі мабілізацыю для барацьбы са СССР.    «Пасіўнасць і неабвяшчэнне мабілізацыі не былі выкліканы адсутнасцю адвагі ці баязлівасцю. Пытанне было ў выбары Пятса і Лайданера», — сцвярджае Туртала,    дадаючы, што апазіцыя не крытыкавала рашэнні ўрада, таму што ў той момант у Эстоніі панавала дыктатура.Историк: Лайдонер и Пятс привели Эстонию в СССР // Постимеэс, 19.03.2008

Сям'я У 1911 Ё. Лайданер ажаніўся з Марыяй, народжанай Крушэўскай (нар. 1888). У 1940 яна была разам з мужам вывезена ў СССР і пасаджана ў лагеры; вызвалілася пасля смерці Сталіна і памерла ў доме для састарэлых у Хаапсалу ў 1978.Ёхан Лайданер. Галаўкам эстонскай арміі.

Узнагароды Георгіеўская зброя (ВП 04.07.1915). Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ст. з мячамі і бантам. Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з мячамі. Ордэн Святой Ганны 3-й ступені (19.05.1912). Ордэн Святой Ганны 4-й ступені з надпісам «За адвагу». Ордэн Святога Станіслава 2-й ступені з мячамі (ВП 31.05.1916). Ордэн Святога Станіслава 3-й ступені (1907). Крыж Свабоды I класа 1 ступені (Эстонія) Крыж Свабоды III класа 1 ступені (Эстонія) Ордэн Белай зоркі на Спецыяльнай вялікай стужцы (Эстонія) Ордэн Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 ступені (Эстонія) Памятны знак Эстонскага Чырвонага Крыжа Ордэн Белага арла (Польшча) Ордэн Virtuti Militari V ступені (Польшча) Ваенны ордэн Лачплэсіса 2-й ступені (Латвія, LKOK nr.2/1 1921) Ваенны ордэн Лачплэсіса 1-й ступені (Латвія, LKOK nr.1/5 1924) Ордэн Трох зорак I ступені (Латвія, 1932)

Літаратура Turtola, Martti: Kenraali Johan Laidoner ja Viron tasavallan tuho 1939—1940. (Мартти Туртола: «Генерал Лайдонер и Эстонская Республика в 1939—1940»). Otava, Otavan kirjapaino oy 2008, ISBN 978-951-1-22737-3 Гущик, Владимир Ефимович: Наш главнокомандующий, генерал Иван Яковлевич Лайдонер (1940)

Спасылкі

Віленчукі ў арміях Балтыйскіх дзяржаў Гісторык: Лайданер і Пятс прывялі Эстонію ў СССР // «Постымеэс», 19.03.2008

Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты Катэгорыя:Палітыкі Эстоніі Катэгорыя:Выпускнікі Віленскага ваеннага вучылішча Катэгорыя:Узнагароджаныя Георгіеўскай зброяй Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Военачальнікі Эстоніі Катэгорыя:Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала Катэгорыя:Памерлі ў месцах пазбаўлення волі