Карко́ўскае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 10 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, за 4 км на паўночны захад ад возера Межава і за 3 км ад вёскі Межава, у басейне ракі Чарапяціца.
Плошча паверхні 0,1 км². Даўжыня 0,52 км, найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,28 км.
Размешчана сярод забалочанага ляснога масіву. Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі забалочаныя, на поўначы сплавінныя. Ва ўсходняй частцы з возера выцякае ручай у Чарапяціцу.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия.
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Расонскага раёна Катэгорыя:Басейн Нішчы