Храм Хрыста Збавіцеля — страчаны кафедральны храм у руска-візантыйскім стылі, узведзены ў 1891—1894 гадах у сяле Боркі (Харкаўская губерня) на месцы крушэння імператарскага цягніка ў 1888 годзе.

Праект храма распрацаваў акадэмік архітэктуры Роберт Робертавіч Марфельд, а ўзвядзенне храма вялося на сродкі мясцовага фабрыканта І. Вароніна. У цырымоніі закладкі сабора ўдзельнічалі імператрыца Марыя Фёдараўна, цэсарэвіч Мікалай Аляксандравіч і іншыя члены царскай сям'і. Храм быў разлічаны на 1400 чалавек і ўяўляў сабой велічную будову, з трох бакоў акружаную крытай галерэяй і ўвянчаную велізарным залатым купалам. Уся знешняя пазалота храма і капліцы была выканана сусальным золатам. Да Боркаўскага храма ўзыходзіць архітэктурнае рашэнне шматлікіх іншых цэркваў пачатку XX стагоддзя, уключаючы Богаяўленскі храм у Санкт-Пецярбургу і саборную царкву ў Харбіне.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны храм загарэўся, абрынуўся залаты купал. Храм і суседняя капліца былі канчаткова падарваны ў канцы вайны. У наш час адноўлена толькі капліца Спасу, якая знаходзілася ў 60 м ад храма.

Спасылкі

Фатаграфіі і апісанне храма

Выявы Праект храма (часопіс Нива, № 30-1891 г.) Артыкул да малюнка (часопіс Нива, № 30-1891 г.)

Катэгорыя:Колішнія цэрквы Украіны Б Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Харкаўскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1894 годзе