Сяргей Русак (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца віцебскага «Макслайна».

Клубная кар’ера З 2010 года выступаў за дубль футбольнага клуба «Мінск». 23 чэрвеня 2012 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў асноўнай камандзе «Мінска», выйшаўшы на замену на 71-й хвіліне матча супраць «Шахцёра». Неўзабаве пасля дэбюта быў пераведзены ў фарм-клуб «Мінск-2», у якім правёў два з паловай года. З 2013 года разам з «Мінскам-2» гуляў у Першай лізе, здолеў замацавацца ў якасці аднаго з ключавых ігракоў каманды.

Па заканчэнні сезона 2014 «Мінск-2» спыніў існаванне, але Русак падоўжыў кантракт з «гараджанамі» і быў пераведзены ў асноўную каманду, у складзе якой і пачаў сезон 2015. Стаў трывала з’яўляцца на полі ў Вышэйшай лізе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У першай палове сезона 2017 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але потым замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы мінчан.

У лютым 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск», пасля чаго адправіўся на прагляд у «Гомель», аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскім «Тарпеда». Здолеў замацавацца ў стартавым складзе каманды, у маі 2018 года не гуляў з-за траўмы.

У лютым 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў варонежскім «Факеле» і ў выніку падпісаў кантракт. Пакінуў каманду па заканчэнні сезона 2018/19.

У верасні 2019 года далучыўся да літоўскай «Палангі», дзе гуляў да канца сезона, пасля якога клуб за ўдзел у дагаварных матчах быў адпраўлены ў трэці дывізіён. У пачатку 2020 года праходзіў прагляд у «Віцебску», але беспаспяхова. У сакавіку 2020 года стаў іграком «Смалявічаў», аднак рэдка з’яўляўся на полі, у тым ліку з-за траўм. У жніўні 2020 года пакінуў смалявіцкі клуб.

У верасні 2020 года перайшоў у «Слуцк», дзе стаў гуляць у стартавым складзе. У снежні 2020 года пакінуў слуцкі клуб. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Туране», а ў лютым далучыўся да бабруйскай «Белшыны», з якой у сакавіку падпісаў кантракт. Хутка замацаваўся ў стартавым складзе бабруйскай каманды, дапамог ёй па выніках сезона 2021 вярнуцца ў Вышэйшую лігу.

У сакавіку 2022 года вярнуўся ў «Слуцк». У складзе каманды стаў пераважна выхадзіць на замену. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам. У студзені 2024 года зноў падоўжыў пагадненне са «Слуцкам».

У ліпені 2024 года перайшоў у віцебскі «Макслайн».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2010 дубль Мінск 10 1 2011 дубль Мінск 31 5 2012 (1) Д1 Мінск 1 0 2012 (2) Д3 Мінск-2 17 2 2013 Д2 Мінск-2 29 3 2014 Д2 Мінск-2 28 2 2015 Д1 Мінск 15 1 2016 Д1 Мінск 10 0 2017 Д1 Мінск 22 1 2018 Д1 Тарпеда 22 2 2018/19 (2) Д2 Факел 8 0 2019 (2) Д1 Паланга 5 0 2020 (1) Д1 Смалявічы 4 0 2020 (2) Д1 Слуцк 5 0 2021 Д2 Белшына 20 5 2022 Д1 Слуцк 19 1 2023 Д1 Слуцк 21 1 2024 (1) Д1 Слуцк 12 0

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск-2 Катэгорыя:Ігракі ФК Тарпеда Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Факел Варонеж Катэгорыя:Ігракі ФК Паланга Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Макслайн