Павел Назаранка (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца таджыкскага клуба «Істыклол» з Душанбэ.
Клубная кар’ера Выхаванец СДЮШАР мінскага «Дынама», з 2012 года гуляў за дубль мінчан. У сакавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду «Бярозе-2010», у яе складзе правёў увесь сезон 2014.
У пачатку 2015 года вярнуўся ў «Дынама» і рыхтаваўся да сезона разам з асноўнай камандай, але перад самым стартам чэмпіянату, у красавіку, быў аддадзены ў арэнду бабруйскай «Белшыне». 10 красавіка 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 77-й хвіліне ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (0:2). Усяго за бабруйскі клуб згуляў у 9 матчах, пераважна выходзячы на замену. 9 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну арэнды вярнуўся ў «Дынама», а ў жніўні зноў апынуўся ў «Бярозе-2010».
У пачатку 2016 года «Бяроза-2010» спыніла існаванне, і Павел накіраваўся на прагляд у гродзенскі «Нёман», аднак не падышоў. Пазней далучыўся да брэсцкага «Дынама», з якім у сакавіку падпісаў кантракт. У складзе брэстчан замацаваўся ў якасці асноўнага правага абаронцы.
Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Мінск. У першай палове сезона 2017 выступаў пераважна за дубль мінскага «Дынама», правёў таксама два матчы за асноўны склад. У ліпені 2017 года быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею», дзе стаў асноўным правым абаронцам. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Дынама», аднак у студзені 2018 года зноў стаў трэніравацца з «Гарадзеяй». У сезоне 2018 выступаў у стартавым складзе гарадзейскай каманды. Па заканчэнні сезона вярнуўся з арэнды ў «Дынама».
У лютым 2019 года стаў іграком «Слуцка», дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкую каманду.
Са студзеня 2020 года знаходзіўся на праглядзе ў «Віцебску» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам. Трывала гуляў у аснове віцебскай каманды. У снежні 2020 года па заканчэннні кантракта пакінуў «Віцебск».
У пачатку 2021 года трэніраваўся з «Мінскам» і брэсцкім «Дынама», а ў лютым падпісаў кантракт з казахстанскім «Акжайыкам». У ліпені 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў «Акжайык» і далучыўся да карагандзінскага «Шахцёра». У чэрвені 2022 года быў выключаны з заяўкі «Шахцёра» і неўзабаве вярнуўся ў «Акжайык».
У студзені 2023 года стаў трэніравацца з талдыкарганскім «Жэтысу» і хутка афіцыйна папоўніў склад каманды. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2023 года пакінуў клуб.
У студзені 2024 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», а ў лютым стаў іграком «Гомеля». У ліпені 2024 года пакінуў гомельскі клуб і перайшоў у таджыкскі «Істыклол».
Міжнародная кар’ера Выступаў за юнацкую і юніёрскую зборныя Беларусі.
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу (4:1). Усяго за зборную правёў 9 матчаў — 7 матчаў у 2014 годзе і два ў 2016 годзе.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2012 дубль Дынама Мінск 21 0 2013 дубль Дынама Мінск 27 1 2014 Д2 Бяроза-2010 25 1 2015 (1) Д1 Белшына 9 0 2015 (2) Д2 Бяроза-2010 15 2 2016 Д1 Дынама Брэст 26 1 2017 (1) Д1 Дынама Мінск 2 0 2017 (2) Д1 Гарадзея 14 0 2018 Д1 Гарадзея 28 1 2019 Д1 Слуцк 25 1 2020 Д1 Віцебск 28 1 2021 (1) Д1 Акжайык 13 1 2021 (2) Д1 Шахцёр 2 0 2022 (1) Д1 Шахцёр 5 0 2022 (2) Д1 Акжайык 12 0 2023 Д1 Жэтысу 21 0 2024 (1) Д1 Гомель 12 1
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Бяроза-2010 Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Слуцк Катэгорыя:Ігракі ФК Віцебск Катэгорыя:Ігракі ФК Акжайык Уральск Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Караганда Катэгорыя:Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Істыклол Душанбэ