Алод (, ад al — поўны і od — уладанне) — паводле сярэдневяковых законаў, вылучанае ў поўную ўлада феадальнае зямельнае ўладанне.
Першапачаткова алод быў непадзельнай і неадчужальнай уласнасцю вялікай сям'і, паступова, з павелічэннем маёмаснага расслаення і вылучэннем малой сям'і з вялікай, алод становіцца ўладаннем спачатку малой сям'і, а затым (да канца VI — пачатку VII стагоддзя), прыватным. Гаспадар алода мае бязмежную ўладу ў сваіх землях, але не мае права пакідаць свае ўладанні без ведама сеньёра. З развіццём феадальных адносін большая частка дробных алодаў ператварылася ў залежныя сялянскія ўладанні, алоды буйных і сярэдніх землеўладальнікаў — у бенефіцыі і феодыСоветский энциклопедический словарь — М.: Советская энциклопедия, 1985.
Найважнейшымі крыніцамі з'яўляюцца: «Салічная праўда», «Эдыкт Хільперыка караля». У «Салічнай праўдзе» артыкулы пра алод тычацца галоўным чынам права пераходу яго ў спадчыну.
Гл. таксама Цэнзіва Вотчына Бокленд Фолкленд
Спасылкі
Катэгорыя:Зямельнае права Катэгорыя:Феадалізм