Літургічныя колеры — гэта колеры, якія выкарыстоўваюцца для літургічнага адзення і элементаў упрыгожвання ў кантэксце хрысціянскай Літургіі. Сімвалізм фіялетавага, белага, зялёнага, чырвонага, залатога, чорнага, ружовага і іншых колераў можа служыць для надання асаблівага настрою пэўнаму перыяду літургічнага году ці падкрэсліваць спецыфічны повад.
Існуе розніца паміх колерамі клірыкаў, якія яны носяць падчас літургічных цэлебрацый, і іх харавым адзеннем, якое амаль што не змяняецца ў залежнасці ад літургічнага перыяду.
Рымска-Каталіцкая Царква
Паслярэформенныя нормы
У рымскім абрадзе, які быў рэфармаваны падчас Другога Ватыканскага сабора, падчас літургічных дзеянняў прымяняюцца наступныя колерыОбщее наставление к Римскому миссалу, § 346..
КолерАбавязковае выкарыстаннеІншае выкарыстанне Нядзелі і буднія дні на працягу звычайнага перыяду Нядзелі і буднія дні Адвенту Нядзелі і буднія дні Вялікага посту Сакрамэнт паяднання Сакрамэнт намашчэння хворых Успамін усіх памерлых вернікаў Імшы і літургія гадзін за памерлыхРужовы Нядзеля Gaudete (Трэцяя нядзеля Адвенту) Нядзеля Laetare (Чацвёртая нядзеля Вялікага посту)Белы Перыяд Нараджэння Пана Велікодны перыяд Святы Пана Езуса Хрыста (якія не адносяцца да Яго мукі) Святы Найсвяцейшай Панны МарыіМагчымасць выкарыстання блакітнага літургічнага колеру для святаў Багародзіцы абмежаваная некалькімі дыяцэзіямі. Святы анёлаў Святы святых (не мучанікаў) Святы святога Яна Свята кафедры святога апостала Пятра Свята навяртання апостала Паўла Нараджэнне святога Яна Хрысціцеля Дзень усіх святых Сакрамэнт хросту Сакрамэнт шлюбу Сакрамэнт святарства Імшы і літургія гадзін за памерлых там, дзе мясцовая канферэнцыя біскупаў дазволіла гэта. Ватыўныя імшы і іншыя імшы, дзе звычайна выкарыстоўваецца зялёны колер. Пальмавая нядзеля Вялікая пятніца Пяцідзясятніца Святы мукі Пана Святы мучанікаў, апосталаў і евангелістаў Сакрамэнт канфірмацыі Ватыўныя імшы пра Святога Духа Пахаванне Папы (паводле старажытнага візантыйскага звычаю, чырвоны — гэта колер суму па папу) Успамін усіх памерлых вернікаў Імшы за памерлых
У больш урачыстыя дні (святы) можна ўжываць найбольш дарагія літургічныя адзенні, нават калі яны маюць непрадпісаны колер. Такое адзенне можа быць зроблена, напрыклад, у залатым ці срэбным колеры. Канферэнцыі біскупаў могуць вызначаць і прапаноўваць Апостальскаму пасаду адаптацыі з улікам патрэбаў і культуры мясцовых народаў.
Рытуальныя імшы цэлебруюцца ў прадпісаным колеры, альбо ў белым, альбо ва ўрачыстым колеры. Імшы ў розных патрэбах служацца ў колеры бягучага дня ці літургічнага перыяду, альбо ў фіялетавым, калі яны маюць пакутны характар. Ватыўныя імшы цэлебруюцца ва ўласным колеры імшы, альбо ў колеры, які адпавядае бягучаму дню ці літургічнаму перыядуОбщее наставление к Римскому миссалу, § 347..
Прадпісанні дапускаюць наступныя варыяцыі:
Блакітны колер, які асацыюецца з Дзевай Марыяй, дазволены на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця ў Іспаніі, а таксама ў некаторых дыяцэзіях Партугаліі, Мексікі і Паўднёвай Амерыкі. На Філіпінах ён дазволены для ўсіх святаў Багародзіцы, а таксама без афіцыйнага дазволу выкарыстоўваецца ў такой ролі ў іншых месцах. Існуюць таксама выпадкі неапраўданага ўжывання блакітнага колеру замест фіялетавага падчас цэлебрацый АдвентуCantica Nova Publications, Advent Blues, editorial by Gary D. Penkala, December 2000. Белы ці залаты колер традыцыйна ўжываўся падчас Навэны з 16 па 24 снежня ў Іспаніі. У 1950-я гады гэты звычай перастаў прымяняцца, аднак ён усё яшчэ шырока выкарыстоўваецца на Філіпінах. Белы колер таксама ўжываецца на імшах за памерлых у Паўднёвай Азіі, дзе белы з’яўляецца традыцыйным колерам смутку ў мясцовых культурах. Таксама, калі для вялікай колькасці святароў не хапае літургічнага адзення, белы колер можа ўжывацца для ўсіх канцэлебрантаў. Фіялетавы альбо чорны колер часта дазваляецца выкарыстоўваць у нацыянальныя дні памяці загінулых ваенных. Напрыклад, у Канадзе ён выкарыстоўваецца ў Дзень Памяці (Remembrance Day).
Дарэформенныя нормы
Рымскі імшал у версіі Папы Яна XXIII (1962) быў дазволены для выкарыстання ў экстраардынарнай форме рымскага абраду Папам Бенедыктам XVI у 2007 годзе пасля апублікавання motu proprio Summorum Pontificum. Гэтая рэвізія імшала ўключала змены, зробленыя Янам XXIII у motu proprio Rubricarum instructum 29 ліпеня 1960 годаMissale Romanum 1962 (PDF) . Выкарыстанне літургічных колераў у розных версіях дарэформеннай літургіі адбывалася наступным чынам.
Колер1920—19551955—19601960—1969 Сухія дні Крыжовыя дні Вігілія святога апостала Андрэя Вігілія святога апостала Тамаша Вігілія Божага Нараджэння Свята святых Немаўлят (калі прыпадае на будні дзень) Ахвяраванне Пана (асвячэнне свечак і працэсія) Вігілія святога апостала Мацвея (толькі ў высакосныя гады) Нядзелі Septuagesima, Sexagesima і Quinquagesima Пальмавая нядзеля (асвячэнне пальмаў, працэсія і імша) Святая Субота (абрады перад імшой) Вігілія Пяцідзясятніцы (абрады перад імшой) Вігілія Нараджэння святога Яна Хрысціцеля Вігілія святога апостала Якуба Вігілія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Вігілія святых апосталаў Сымона і Юды Вігілія дня ўсіх святых Успамін усіх памерлых вернікаў (толькі падчас саракагадзіннага набажэнства) Сакрамэнт хросту (уступныя абрады і экзарцызм) Сухія дні Крыжовыя дні Вігілія Божага Нараджэння Свята святых Немаўлят (калі прыпадае на будні дзень) Ахвяраванне Пана (асвячэнне свечак і працэсія) Нядзелі Septuagesima, Sexagesima і Quinquagesima Пальмавая нядзеля (толькі імша) Вялікая Пятніца (толькі на камунію) Пасхальная вігілія (абрады перад імшой) Вігілія Пяцідзясятніцы (абрады перад імшой) Вігілія Нараджэння святога Яна Хрысціцеля Вігілія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Успамін усіх памерлых вернікаў (толькі падчас саракагадзіннага набажэнства) Сакрамэнт хросту (уступныя абрады і экзарцызм) Сухія дні Крыжовыя дні Вігілія Божага Нараджэння Нядзелі Septuagesima, Sexagesima і Quinquagesima Пальмавая нядзеля (толькі імша) Вялікая Пятніца (толькі на камунію) Пасхальная вігілія (абрады перад імшой) Вігілія Пяцідзясятніцы (абрады перад імшой) Вігілія Нараджэння святога Яна Хрысціцеля Вігілія святых апосталаў Пятра і Паўла Вігілія святога Лаўрэнція Вігілія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Успамін усіх памерлых вернікаў (толькі падчас саракагадзіннага набажэнства) Сакрамэнт хросту (уступныя абрады і экзарцызм)Ружовы Нядзеля Gaudete (Трэцяя нядзеля Адвенту) Нядзеля Laetare (Чацвёртая нядзеля Вялікага посту) Нядзеля Gaudete Нядзеля Laetare Нядзеля Gaudete Нядзеля LaetareБелы Актава Беззаганнага Зачацця Актава святога Яна Вігілія Аб’яўлення Пана Актава Аб’яўлення Пана Актава святога Юзафа Вігілія Унебаўшэсця Пана Актава Унебаўшэсця Пана Актава свята Corpus Christi Актава Святога Сэрца Актава Нараджэння святога Яна Хрысціцеля Актава Унебаўзяцця Марыі Актава ўсіх святых Сакрамэнт канфірмацыі Вігілія Унебаўшэсця Пана Сакрамэнт канфірмацыі Вігілія Унебаўшэсця Пана Сакрамэнт канфірмацыі Актава святога Стэфана Актава святых Немаўлят Актава Пяцідзясятніцы Актава святых апосталаў Пятра і Паўла Актава Пяцідзясятніцы Актава Пяцідзясятніцы Вялікая Пятніца Успамін усіх памерлых вернікаў (па-за саракагадзінным набажэнстам) Імшы за памерлых Вялікая Пятніца (галоўная літургія) Успамін усіх памерлых вернікаў (па-за саракагадзінным набажэнстам) Імшы за памерлых Вялікая Пятніца (галоўная літургія) Успамін усіх памерлых вернікаў (па-за саракагадзінным набажэнстам) Імшы за памерлых
Папа Пій X падняў ступень святкавання нядзеляў звычайнага перыяду, таму тыя нядзелі, якія прыпадалі на пэўныя актавы, сталі цэлебравацца ў зялёным колеры замест колеру той актавы, дзе знаходзілісяRubricae generales Missalis: XVIII — De Coloribus Paramentorum, 1920 typical edition (апушчаны словы «exceptis Dominicis infra octavas occurrentibus, in quibus color octavarum servatur», якія былі ў ранейшых версіях, пачынаючы ад рэдакцыі Папы Пія V ў 1570 годзе..
Правілы, што датычылі літургічных колераў да часу Папы Пія X, былі, па сутнасці, такімі ж, як выкладзена ў Рымскім імшале Папы Пія V (1570), за выключэннем дададзеных за гэты перыяд святаў, якіх яшчэ не было ў гэтым імшале. Апісаная там схема колераў адлюстроўвала іх выкарыстанне, якое склалася ў Рыме да XII стагоддзя.
Візантыйскі абрад
Візантыйскі абрад, які ўжываецца ўсімі Праваслаўнымі Цэрквамі, а таксама Усходнімі Каталіцкімі Цэрквамі візантыйскага абраду, не мае ўніверсальнай сістэмы колераў, пры гэтым служэбныя кнігі візантыйскай традыцыі ўказваюць толькі, што колер павінены быць «светлы» альбо «цёмны». У грэцкай традыцыі каштанавы ці карычневы колеры ўжываюцца для ўрачыстых святаў, а ў іншыя дні выкарыстоўваецца цэлы шэраг іншых колераў, найбольш распаўсюджаныя з якіх залаты і белы.
Славянскія Праваслаўныя Цэрквы і Грэка-Каталіцкія Цэрквы, на якія ўплывае заходняя традыцыя, прынялі свой цыкл літургічных колераў. Паміж канкрэтнымі супольнасцямі магчымыя разыходжанні, але ў цэлым колеры ў візантыйскай літургіі ўжываюцца наступным чынам.
КолерАгульнае выкарыстаннеІншае выкарыстаннеЗалаты Калі не вызначаны іншы колерБлакітны Святы Багародзіцы Святы святых арханёлаў Цэрквы, прысвечаныя Багародзіцы, могуць ужываць блакітны колер па змоўчанні, замест залатога. У некаторых месцах блакітны колер ужываецца на свята Богаяўлення. У многіх месцах блакітны колер ужываецца падчас Успенскага посту (акрамя свята Перамянення). Суботы і нядзелі Вялікага посту У многіх месцах фіялетавы і / або цёмна-чырвоны выкарыстоўваюцца толькі ў буднія дні Вялікага посту, тады як светлыя колеры (залаты ці белы) ўжываюцца ў суботы і нядзелі. Вялікі Чацвер Святы Крыжа Смерць Яна Хрысціцеля Святы мучанікаў Калядны пост Пятроў пост Вялікдзень (гара Афон і Іерусалім) Божае Нараджэнне (гара Афон і Іерусалім) Святы Багародзіцы (гара Афон) У некаторых месцах чырвоны колер ужываецца падчас Успенскага посту (акрамя свята Перамянення). Пальмавая нядзеля Пяцідзясятніца Святы святых манахаў Святы Крыжа (у некаторых месцах, напрыклад, Іерусаліме)Чорны Буднія дні падчас Вялікага посту Буднія дні падчас Вялікага тыдня (за выключэннем Вялікага Чацвяра) Чорны колер больш пераважае ў славянскіх традыцыях, чым у грэцкай традыцыі.Белы Вялікдзень Божае Нараджэнне Богаяўленне Іншыя вялікія святы Госпада Ісуса Хрыста Пахаванні (праз увесь год, нават у Вялікім тыдні)
Колеры змяняюцца перад Вячэрняй напярэдадні таго ці іншага літургічнага дня. Падчас вялікіх святаў колер змяняецца перад вячэрняй службай, якая пачынае першы дзень перадсвята, і застаецца да апошняга дня паслясвята.
Пад уплывам Захаду чорны колер часта ўжываецца ў славянскіх цэрквах для пахаванняў, будніх дзён Вялікага посту і Вялікага тыдня як знак пакаяння і смутку, але ў другой палове XX стагоддзя старажытны белы стаў больш папулярны як сімвал надзеі Уваскрашэння.
Руская Праваслаўная царква
Паводле выдання «Настольная книга священнослужителя», выдадзенага Рускай Праваслаўнай царквой, за літургічны год можа ўжывацца да васьмі літургічных колераў. Іх выкарыстанне можа мець варыянты, але ў асноўным яны выкарыстоўваюцца наступным чынам.
КолерАгульнае выкарыстаннеІншае выкарыстаннеЗалаты Святы Госпада Ісуса Хрыста Святы прарокаў Святы апосталаў Святы свяціцеляў У выпадках, калі іншага колеру не прадпісанаБлакітны Святы Багародзіцы Святы бясплотных сілаў Святы дзеваў Пятая пятніца Вялікага посту Успенскі пост да Узнясення крыжа, а таксама Адвент (характэрна для русінаў) Святы Крыжа Вялікі Чацвер Суботы і нядзелі Вялікага посту Буднія дні Вялікага посту Святы мучанікаў Вялікдзень (прыклады такога ўжывання сустракаюцца на гары Афон і ў Іерусаліме) Божае Нараджэнне (гара Афон і Іерусалім) Пальмавая нядзеля Пяцідзясятніца Святы прападобных Святы аскетаў Святы юродзівых Пяцідзясятніца да дня апосталаў Пятра і Паўла (русіны) Буднія дні Вялікага посту Пахаванні, успаміны і літургіі будніх дзён (русіны)Белы Богаяўленне Звеставанне Перамяненне Узнясенне Пахаванні Божае Нараджэнне Пятроў пост