Інтэрніраванне японцаў у ЗША — гэта тэрмін, якім апісваюць прымусовае перасяленне японскіх, карэйскіх і тайваньскіх імігрантаў, грамадзян ЗША японскага, карэйскага і кітайскага паходжання, а таксама асоб экстрадыраваных з краін Лацінскай Амерыкі ў месцах масавага зняволення грамадзян на тэрыторыі Злучаных Штатаў падчас Другой сусветнай вайны. Усяго было інтэрніравана больш за 100 тыс. японцаў на падставе іх патэнцыяльнай магчымасці супрацоўнічаць з Японіяй у форме шпіянажу, тэрарыстычнай дзейнасці ці сабатажу. Інтэрніраваныя японцы былі поўнасцю рэабілітаваны ў 1980-х гг.

Сітуацыя напярэдадні інтэрніравання

Японскае насельніцтва ЗША

На канец 1941 г. ў ЗША жылі 127 тыс. японцаў, з іх 112 тыс. — на заходнім узбярэжжыOkihiro, Gary Y. The Columbia Guide to Asian American History. 2005, page 104 Прыкладна 80 тыс. японцаў у ЗША былі амерыканскімі грамадзянаміNash, Gary B., Julie Roy Jeffrey, John R. Howe, Peter J. Frederick, Allen F. Davis, Allan M. Winkler, Charlene Mires, and Carla Gardina Pestana. The American People, Concise Edition Creating a Nation and a Society, Combined Volume (6th Edition). New York: Longman, 2007.

Адносіны да японцаў пасля налёту на Перл Харбар

7 снежня 1941 г. японская авіяцыя нанесла раптоўны налёт на амерыканскую ваенную базу ў Перл Харбар. Паколькі японская армія паспяхова дзейнічала ў Азіі ў папярэднія гады, сярод амерыканцаў узніклі апаскі, што японцы могуць напасці на кантынентальную тэрыторыю ЗША. Напярэдадні вайны з Японіяй адносіны да японскіх імігрантаў сярод грамадзян ЗША былі рознымі і многія амерыканцы не бачылі ў іх патэнцыяльнага ворага.Irons, Peter. Justice At War: The Story of the Japanese American Internment Cases. University of Washington Press, 1993, pр. 7-9, але пасля налёту на Перл Харбар у грамадстве Злучаных Штатаў узрасла нянавісць да японцаў, як і ўвогуле да асоб мангалоіднай расы. Праблема ўзмацнілася пасля інцыдэнту на востраве Нііхаў неўзабаве пасля налёту на Перл Харбар: тры мясцовых японца вызвалілі з палону японскага ваеннага лётчыка з прымяненнем сілы супраць жыхароў вострава, якія трымалі палоннагаPrange, Gordon W. December 7, 1941: The Day the Japanese Attacked Pearl Harbor. McGraw Hill, New York, 1962, pp. 375–77.

Заканадаўчая база інтэрніравання японцаў і іншых "патэнцыяльна небяспечных чужынцаў"

Пасля нападу на Перл Харбар прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт падпісаў тры пракламацыі: 2525, 2526 і 2527, якія аб'яўлялі эмігрантаў з Японіі, Германіі і Італіі «патэнцыяльна небяспечнымі чужынцамі» (літ.: alien enemies — «імігранты ворагі»), правы якіх на тэрыторыі ЗША значна абмяжоўваліся. Так Пракламацыя 2525, якая распаўсюджвала сваё дзеянне на японцаў ва ўзросце ад 14 год, змяшчала наступныя абмежаванні:

(1) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа знаходзіцца на тэрыторыі Зоны Канала і ніхто з іх не можа ні прыехаць на Гавайскія ці Філіпінскія а-вы ні пакінуць іх без адпаведнай пастановы міністра юстыцыі. Пры парушэнні гэтага абмежавання патэнцыяльна небяспечным чужынцам ці пры знаходжанні такога чужынца ў забароненай мясцовым ваенным камандаваннем для наведвання зоне ў Зоне Канала, на Гаваях і Філіпінах, патэнцыяльна небяспечны чужынец падлягае затрыманню уладай мясцовага ваеннага губернатара ці непасрэдна ваеннага міністра, і такі чужынец будзе ўтрымлівацца пакуль распараджэннем ваеннага міністра не будзе вызначана, ці ўтрымліваць яго ў зняволенні далей, ці вызваліць, ці вызваліць пад заклад, згодна з абставінамі.

(2) Улада вызначаць тэрыторыі, абмежаваныя для наведвання, і затрымліваць патэнцыяльна небяспечных чужынцаў на тэрыторыі Зоны Канала, Гавайскіх астравоў ці Філіпінскіх астравоў знаходзіцца ў юрысдыкцыі мясцовага ваеннага кіраўніцтва, якое мусіць дзейнічаць ў згодзе з вышэйазначанымі пастановамі пад кіраўніцтвам ваеннага міністра.

(3) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа прыехаць на Аляску, у Пуэрта Рыка ці на Віргінскія астравы альбо пакінуць іх без адпаведнай пастановы міністра юстыцыі. Пры парушэнні гэтага абмежавання патэнцыяльна небяспечным чужынцам ці пры знаходжанні такога чужынца ў забароненай мясцовым камандаваннем арміі і флоту для наведвання зоне ў Алясцы, Пуэрта Рыка і на Філіпінах, патэнцыяльна небяспечны чужынец падлягае затрыманню уладай міністра юстыцыі, які будзе ажыццяўляць сваю ўладу ў супрацоўніцтве з федэральным атарнэям, і такі чужынец будзе ўтрымлівацца пакуль распараджэннем ваеннага міністра не будзе вызначана, ці ўтрымліваць яго ў зняволенні далей, ці вызваліць, ці вызваліць пад заклад, згодна з абставінамі.

(4) Ваеннае камандаванне Аляскі і Пуэрта Рыка, а таксама камандаванне флоту Віргінскіх астравоў маюць права вызначаць тэрыторыі, абмежаваныя для наведвання.

(5) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа ніколі і нідзе валодаць ці карыстацца наступнымі рэчамі:

а. Агнястрэльнай зброяй.

б. Іншымі відамі ваеннай зброі, ці дэталямі да пэўнага віду ваеннай зброі.

в. Боепрыпасамі.

г. Бомбамі.

д. Выбуховымі рэчывамі ці матэрыяламі, з якіх магчыма рабіць выбуховыя рэчывы.

е. Караткахвалевымі радыёпрыёмнікамі.

ж. Радыёперадатчыкамі.

з. Сігнальнымі прыборамі.

і. Кодамі альбо шыфрамі.

к. Фотаапаратамі.

л. Дакументамі, матэрыяламі ці кнігамі, у якіх могуць знаходзіцца нябачныя надпісы; фатаграфіі, эскізы, замалёўкі, карты, ці графічныя выявы пэўнага ваенных ці ваенна-марскіх прыбораў, абсталявання, зброі, боепрыпасаў і іншых рэчаў, якімі карыстаюцца армія і флот ЗША падчас правядзення баявых дзеянняў, на баявых пастах і ў вайсковым размяшчэнні. Калі нешта з вышэйазначаных рэчаў будзе знойдзена ў патэнцыяльна небяспечных чужынцаў, яно павінна быць канфіскавана.

(6) Ніхто з патэнцыяльна небяспечных чужынцаў не можа карыстацца самалётам ці паветраным шарам, знаходзячымся ва ўласнасці дзяржавы, камерцыйнай структуры альбо прыватнай асобы без спецыяльнага дазволуГісторыя ЗША ў дакументах: Пераклады на беларускую А. Берастоўскі і інш., Мн., 2014...

14 студзеня 1942 г. Ф. Д. Рузвельт падпісаў Пракламацыю 2537, якая накладала на патэнцыяльна небяспечных чужынцаў абавязак паведамляць пра змену імя, прозвішча, месца жыхарства ці працы ў Федэральнае бюро расследаванняў.

Наступным крокам стала прыняцце 19 лютага 1942 г. прэзідэнтам ЗША спецыяльнага распараджэння аб дазволу ваенным вызначыць спецыяльныя зоны, якія былі б забароненымі для наведвання «патэнцыяльна небяспечным чужынцам». У гісторыю гэта распараджэнне ўвайшло як Загад 9066. З гэтага пачалося масавае адсяленне «патэнцыяльна небяспечных чужынцаў», ў тым ліку і грамадзян ЗША, ў спецыяльна размеркаваныя для іх месцыWWII Enemy Alien Control Overview from archives.gov Retrieved January 8, 2007. Таксама гэта датычылася асоб, якія толькі напалову былі японцамі альбо мелі японцаў сярод далёкіх продкаўEllen Clare Kennedy. The Japanese-American Renunciants: Due Process and the Danger of Making Laws During Times of Fear. Japan Policy Research Institute, Кастрычнік 2006 г. .

Інтэрніраванне японцаў

Грамадская падтрымка ўрадавых акцый супраць японцаў

Нягледзячы на тое, што многія амерыканскія грамадзяне, якія не падпадалі пад абмежаванні вышэйзгаданых загадаў і пракламацый прэзідэнта, не падтрымлівалі ідэю ізаляцыі японцаў, гісторыя захавала прыклады падтрымкі і апраўдання такіх рэпрэсій. Вось якая думка была распаўсюджана сярод фермераў:

«Нас абвінавачваюць што мы жадаем пазбавіцца ад япошак з-за эгаістычных прычын. Так і ёсць. Стаіць пытанне ці будзе белы чалавек жыць на ціхаакіянскім узбярэжжы або жоўты. Жоўтыя прыйшлі ў гэтую даліну працаваць і засталіся каб забраць усё сабе... Калі б усіх япошак заўтра вывезлі адсюль, праз пару тыдняў мы б перасталі пра іх сумаваць, бо белыя фермеры занялі б іх месца і расцілі б ўсё тое ж, што і япошкі. Таксама не будуць патрэбны яны нам і калі вайна скончыцца»Korematsu v. United States dissent by Justice Frank Murphy, footnote 12, reproduced at findlaw.com. Retrieved September 11, 2006.

А вось словы журналіста Генры Маклемора:

«Я за неадкладную дэпартацыю ўсіх японцаў з заходняга ўзбярэжжа куды-небудзь углыб. Пры гэтым я не маю на ўвазе нейкае добрае месца. Загнаць іх у гурт пагнаць іх прэч і прыгнаць на бясплодныя землі. Асабіста я ненавіджу японцаў. І ўсё, што з імі звязана»Neiwert, David. The Eliminationists: How Hate Talk Radicalized the American Right. 2009, page 195.

Газета Лос Аджэліс Таймс таксама пісала падобнае:

«Гадзюка застанецца гадзюкай, дзе б ні вылупілася яе яйка.... Такім жа чынам, амерыканскі японец, які нарадзіўся ад бацькоў-японцаў, выхаваны ў японскіх традыцыях перанесеных у Амерыку, жыве ў японскім асяроддзі... хоць і можа фармальна быць амерыканскім грамадзянінам, але за рэдкімі выключэннямі вырастае японцам, а не амерыканцам.... Таму, нават калі гэта можа быць несправядлівым да кагосьці з іх, мы павінны адносіцца да ўсіх іх як да патэнцыяльных ворагаў — я не магу зрабіць іншай высновы — пакуль не скончыцца вайна з іх народам»Niiya, Brian. Japanese American History. 1993, page 54.

Месцы размяшчэння інтэрніраваных японцаў

Інтэрніраваных японцаў размяшчалі наступным чынам: частку людзей адпраўлялі ў грамадзянскія зборныя цэнтры, якімі кіравала Адміністрацыя кантролю грамадзян у час вайны, частку — ў эвакуацыйныя цэнтры, якія былі пад кіраўніцтвам Ваенна-эвакуацыйнай службы, а тых нямногіх, каго затрымалі ў падазрэнні ў падтрымцы ворага, адпраўляліся лагеры інтэрніраваных пад кіраўніцтвам міністэрства юстыцыі ЗША. Яшчэ некаторыя японцы патрапілі ў ваенныя і федэральныя турмы. Цікава, што ў грамадзянскіх зборных цэнтрах і ў эвакуацыйных цэнтрах знаходзіліся пераважна адны японцы, калі не лічыць асоб іншых нацыянальнасцяў з краін, якія тады былі калоніямі Японіі (Карэя, Тайвань), а ў лагерах інтэрніраваных нярэдка японцы знаходзіліся разам з іншымі патэнцыяльна небяспечнымі чужынцамі — італьянскімі і нямецкімі эмігрантамі (прычым як з ЗША, так і з краін Лацінскай Амерыкі).

Акрамя 7 тыс. японцаў ЗША, накіраваных непасрэдна ў лагеры інтэрніраваных, яшчэ 2264 японскіх эмігранта былі экстрадыраваны ў ЗША з краін Лацінскай Амерыкі, пераважна з Перу, і таксама накіраваны ў тыя ж лагерыConnel, Thomas. America's Japanese Hostages. 2002, page 145-8. Пазней, у верасні 1943 г. больш за тысячу інтэрніраваных японцаў з ЗША, Канады і Лацінскай Амерыкі абмянялі на неваенных амерыканцаў, якіх у сваю чаргу інтэрніравалі японскія ўладыConnell, Thomas. (2002). America's Japanese Hostages: The US Plan For A Japanese Free Hemisphere. Table 13-1 Westport: Praeger-Greenwood. ISBN 9780275975357; OCLC 606835431. Афіцыйна ў Японскую імперыю вярнуліся дабравольцы, але цяпер дакладна вызначыць гэта праблематычна. Некаторыя японцы сапраўды жадалі вярнуцца на сваю Бацькаўшчыну, але маглі быць і тыя, хто згадзіўся на вяртанне ў Японію, як на меншае ліха (бо ў іх быў выбар жыць у лагеры ў адносна дэмакратычнай краіне ці на свабодзе ў аўтарытарнай, якой была тагачасная Японія)А. Берастоўскі. Эпоха «таварыша» Рузвельта. Частка 1 Сайт «Историческая правда»Цікава, што пасля вайны частка японцаў, экстрадыраваных падчас вайны ў ЗША, не магла вярнуцца ў Перу, бо ім адмовілі ў аднаўленні грамадзянства. Гэта выклікала новую хвалю рэпатрыяцыі ў Японію. Таксама частка з былых экстрадыраваных японцаў атрымала грамадзянства ЗША.

Умовы жыцця інтэрніраваных

Якасць жыцця ў розных цэнтрах і лагерах была рознай. Асноўнай праблемай была слабая папярэдняя падрыхтоўка да перасялення больш за 100 тыс. чалавек у зборныя і эвакуацыйныя цэнтры. Многія будынкі, у сувязі з іх катастрафічным дэфіцытам, будаваліся паводле тыпавых праектаў вайсковых баракаў. У эвакуацыйных цэнтрах, згодна справаздачы Ваенна-эвакуацыйнай службы за 1943 г. інтэрніраваныя асобы знаходзіліся ў «бараках простай рамкавай канструкцыі без водаправоду, каналізацыі ці кухні». І трэба зазначыць, што ў такіх бараках жылі не ваеннапалонныя салдаты, а сем'і.