Варанцы́ (, ) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Нарацкага сельсавета.

Гісторыя У 1847 г. вёска маёнтка Антанізберг Кабыльніцкай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, валоданне братоў Галкаў, 5 двароў, 20 жыхароў. У 1868 г. у вёсцы 46 жыхароў, у 1904 г. — 100 жыхароў, у 1907 г. — 13 двароў, 83 жыхара. З 12.10.1940 г. у Ляшчынскім сельсавеце Вілейскай, з 20.09.1944 г. Маладзечанскай, з 20.01.1960 г. Мінскай абласцей, з 09.08.1979 г. у Нарацкім сельсавеце Мядзельскага раёна.

У 1949 г. вяскоўцы стварылі калгас «Чырвоны сцяг». Пазней вёска ўваходзіла ў склад калгасу імя Чапаева, з 10.02.1979 г. — у калгасе «Нарач» (цэнтр — вёска Чараўкі).

Насельніцтва 115 жыхароў (1960) 42 двары, 102 жыхара (1997)

Выявы

Літаратура Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Мядзельскага раёна / уклад. і навук. рэд. Я. Г. Звяруга; рэдкал. : Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мінск : «Беларус. Энцыклапедыя» імя Петруся Броўкі, 1998. — 640 с. : іл. — ISBN 985-11-0107-9.

Спасылкі

Катэгорыя:Нарацкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мядзельскага раёна