Буяноўскі пагорак — марэнны астанец у Перабродскім сельсавеце Мёрскага раёна. Размешчаны за 11,5 км на паўночны ўсход ад Пераброддзя і за 9 км на паўночны захад ад Мёраў, ля вёсак Буянова, Крычава, Ліпніцы, Дзедзінка, Храброва. Магчыма, раней тут існаваў замак.

Абсалютная вышыня над узроўнем мора 155,3 м, бачная вышыня 17 м, даўжыня 1,2 км, шырыня 800 м, арыентацыя захад-усход. Утварыўся 14-16 тыс. гадоў таму ў часы браслаўскай стадыі апошняга зледзянення. У наваколлях марэнныя супескі, суглінкі, грубыя пяскі і інш. Растуць імхі і лішайнікі.

Літаратура Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 39-40.

Спасылкі Буяноўскі пагорак, Міёрскі р-н

Катэгорыя:Узгоркі Беларусі Катэгорыя:Геаграфія Мёрскага раёна