Балтыйскі ўніверсітэт у выгнанні функцыянаваў у Германіі ў 1946—1949 гадах у лагерах для перамешчаных асоб, дзе пасля заканчэння Другой сусветнай вайны было шмат бежанцаў з Эстоніі, Латвіі і Літвы.
Гісторыя Універсітэт пачаў працаваць 14 сакавіка 1946 года ў Гамбургу ў брытанскай зоне акупацыі Германіі. У канцы першага семестра ў ім было 1025 студэнтаў і 131 выкладчык. Фінансавую і іншую неабходную падтрымку ўніверсітэту аказвалі UNRRA, Сусветная лютэранская федэрацыя і іншыя арганізацыі. У пачатку 1947 года ўніверсітэт пераехаў у памяшканне былой школы люфтвафэ ў Пінебергу і стаў называцца Навучальны цэнтр для перамешчаных асоб. Першым рэктарам Балтыйскага ўніверсітэта стаў эстонскі астраном Эрнст Эпік пазней яго змяніў літоўскі археолаг Ёнас Пузінас . Універсітэт быў закрыты ў верасні 1949 года паколькі да гэтага часу большасць студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта з’ехалі з Германіі на пастаяннае месца жыхарства ў іншыя краіны.
Агулам 76 студэнтаў скончылі Балтыйскі ўніверсітэт, з іх 53 латышы, 16 літоўцаў і 7 эстонцаў. Многія іншыя працягнулі сваю адукацыю ў іншых універсітэтах.
Балтыйскі ўніверсітэт для перамешчаных асоб з прыблізна 170 штатнымі прафесарамі і 1200 студэнтамі на васьмі факультэтах і 13 падраздзяленнях працаваў на працягу трох семестраў.
Структура ўніверсітэта Узначальвалі ўніверсітэт прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт а таксама тры рэктары — па адным ад кожнай з краін для бежанцаў, з якіх універсітэт і быў створаны. Былі створаны факультэты: Філасофіі і філалогіі Эканомікі і правы Сельскай гаспадаркі Матэматыка і прыродазнаўчых навук Хімія Механікі Архітэктуры і інжынернай справы Медыцынскі
Літаратура Baltijas universitāte, 1946—1949: rakstu un fotografiju krājums, sakārtojis Arnolds Grāmatin̦š, Minsterē: Latvija, 1989. Järvesoo, Elmar., Koobas, Leo. Balti Ülikool Saksamaal 1945—1949. Baltic University in Germany 1945—1949, Balti Ülikool, 1991, Balti Ülikooli Eesti Seltsi toimetis (Toronto) ISBN 0-921178-12-3 A journalist Helga Merits is working on a Project of a film about te Baltic University. Teaser could be found at: https://www.youtube.com/watch?v=QMo5PqGKRdQ
Катэгорыя:Наступствы Другой сусветнай вайны Катэгорыя:З’явіліся ў 1946 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1949 годзе Катэгорыя:Універсітэты Германіі Катэгорыя:Прыбалтыка Катэгорыя:Эміграцыя