Пухірнік ягадны — у крыніцы пад назвай (Silene baccifera) — кветкавая расліна сямейства .
Апісанне Шматгадовая травяністая расліна з моцна галінастым, узыходным або ляжачым апушаным сцяблом даўжынёй 60—150 см (0,5—2 м). Лісце суцэльнае, яйкападобна-ланцэтнае, супраціўнае. Кветкі з 5 зеленавата-белымі двухлопасцевымі пялёсткамі і 5 зрослымі чашалісцікамі, якія застаюцца пры пладах. Плод — чорная шарападобная ягада з бліскучым ныркападобным насеннем, не характэрным для сямейства гваздзіковых.
Пашырэнне Прэбарэальны рэліктавы від з дэз’юнктыўным еўразійскім арэалам. Пашырэнне: Цэнтральныя і паўднёвыя раёны Еўропы, Каўказ, Заходняя Сібір, Сярэдняя Азія, Далёкі Усход. У Беларусі адзначаны ў асобных раёнах. Месцы росту: хмызнякі па ярах і абрывістых берагах рэк. Расце адзіночнымі экземплярамі і невялікімі групамі, але на абмежаваных плошчах.
Асаблівасці біялогіі Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннем. Зацвітае на другі год.
Выкарыстанне Дэкаратыўная, лекавая расліна. Маладое лісце ўжываецца ў ежу.
Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5 — С. 308. Лесные травянистые растения. Биология и охрана: Справочник // Алексеев Ю. Е., Вахрамеева М. Г., Денисова Л. В., Никитина С. В. — М.: Агропромиздат, 1988.
Спасылкі
Редкие высшие сосудистые растения Псковской области — Волдырник ягодный // ГБУК «Псковская областная универсальная научная библиотека» Silene baccifera L. (Волдырник ягодный) // ИАС «ООПТ России»
Катэгорыя:Смалёўка Катэгорыя:Дэкаратыўныя расліны Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе