Верацейскае, Верацейка — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Лаўрыха (Смычыца) (прыток Галбіцы), за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Мядзела, за 2 км на паўночны захад ад вёскі Нагаўкі, каля вёскі Нагаўшчына.
Плошча паверхні возера 0,12 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Найбольшая глыбіня 10 м. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—4 м. Берагі пераважна забалочаныя. У паўднёвай частцы ў Верацейскае возера ўпадае ручай з возера Нагаўскае (Нагаўшчынскае). На поўначы выцякае ручай у возера Доўгае. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 5 м.
Літаратура
Ліст карты N-35-43 Выданне 1981 года.
Спасылкі Решение Мядельского районного исполнительного комитета 6 апреля 2020 г. № 473 Об утверждении проекта водоохранных зон и прибрежных полос водных объектов Мядельского района Минской области с учетом требований Водного кодекса Республики Беларусь Иванов-Смоленский В. Все озёра Беларуси. Популярная иллюстрированная энциклопедия. Том 2.
Катэгорыя:Азёры Мядзельскага раёна Катэгорыя:Басейн Галбіцы