Міге́ль А́нхель Рамо́н Саму́дзіа (; нар. , Капіята, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, абаронца клуба «Алімпія» з Асунсьёна і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая.

Кар’ера Клубная Выхаванец клуба «Лібертад», пасля заканчэння акадэміі дзеля атрымання гульнявой практыкі адправіўся ў клуб «Соль дэ Амерыка». Пасля вяртання ў «Лібертад» Мігель некалькі разоў станавіўся чэмпіёнам краіны. У 2014 годзе футбаліст на правах арэнды перайшоў у бразільскі «Крузейру». 27 красавіка ў матчы супраць «Сан-Паўлу» Мігель дэбютаваў у бразільскай Серыі А. У тым жа сезоне ігрок разам з клубам дамогся перамогі ў бразільскім першынстве.

У пачатку 2015 года перайшоў у склад мексіканскага клуба «Амерыка». Сума трансферу склала 1,5 млн долараў. У снежні 2017 года далучыўся да «Керэтара». У ліпені 2019 года вярнуўся ў Парагвай, стаўшы іграком асунсьёнскай «Алімпіі».

Міжнародная За нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 28 сакавіка 2009 года ў матчы супраць зборнай Уругвая, які скончыўся для парагвайцаў паражэннем з лікам 2:0.

Дасягненні «Лібертад»: Чэмпіён Парагвая (2): 2010 (к), 2012 (к)

«Крузейра»: Чэмпіён штата Мінас-Жэрайс: 2014 Чэмпіён Бразіліі: 2014

«Амерыка»: Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ (2): 2015, 2016

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбалісты Парагвая Катэгорыя:Ігракі зборнай Парагвая па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпія Асунсьён Катэгорыя:Ігракі ФК Керэтара Катэгорыя:Ігракі ФК Амерыка Мехіка Катэгорыя:Ігракі ФК Крузейру Катэгорыя:Ігракі ФК Лібертад Катэгорыя:Ігракі ФК Соль дэ Амерыка