Дубок — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 3 км на поўнач ад горада Паставы, за 2,1 км на паўночны ўсход ад вёскі Заброддзе, у басейне ракі Мядзелка.

Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,34 (0,35) км, найбольшая шырыня 0,2 км. Найбольшая глыбіня 6,5 м, сярэдняя — 3,2 м. Даўжыня берагавой лініі 0,87 (0,82)км. Аб’ём вады ў возеры 0,16 млн м³.

Размешчана сярод ляснога масіву Пастаўская Дача. Схілы вышынёй да 3 м, на поўдні і захадзе разараныя.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»

Катэгорыя:Азёры Пастаўскага раёна Катэгорыя:Басейн Мядзелкі