Бі́біраўка (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 42,0715 га. За 1 км на поўнач ад Віцебска, 2,2 км ад чыгуначнай станцыі Лужасна на лініі Віцебск — Невель. Каля вёскі знаходіцца Віцебская ГЭС.

Назва Назва некалькіх вёсак Бібірава ўтворана ад мянушкавага імені Бібер (Бібір), ў аснове якога, магчыма, ляжала слова, што азначала «бабёр» (параўн. укр. бібр, ст.-рус. бебръ)Р. А. Агеева и др. Улицы Москвы. Старые и новые названия. Топонимический словарь-справочник. Москва, 2003. С. 29..

Гісторыя У XIX стагоддзі вёска вядома як фальварак у Бабініцкай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе фальварак меў 2 двары і 10 жыхароў, уладанне памешчыка Косава. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ялагаўскім сельсавеце Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У Другую сусветную вайну з сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца чэрвеня 1944 года акупіравана нацысцкімі войскамі. З 16 красавіка 1954 года ў Бабініцкім сельсавеце. У 1996 годзе ў складзе падсобнай гаспадаркі «Падбярэззе» (цэнтр — вёска Бабінічы). У 2018 годзе ў складзе ЗАТ «Альгоўскае».

Насельніцтва 1926 год — 6 двароў, 24 жыхары 1996 год — 15 гаспадарак, 20 жыхароў 2018 год — 7 гаспадарак, 7 жыхароў

Памятныя мясціны Хвоя «Ведзьміна лапа» каля Бібіраўкі адна з самых вялікіх у Рэспубліцы Беларусь, яна мае дыяметр ствала 1,4 м, вышыню каля 28 м, узрост 250—300 год. На вышыні трох метраў асноўны ствол патройваецца. На вышыні каля 8 м адзін з новых ствалоў зноў патройваецца, а на вышыні каля 12 м другі ствол разыходзіцца на чатыры меншыя. Некаторыя ствалы абламаліся, зараз крона хвоі складаецца з сямі вялізарных самастойных ствалоўhttp://nashaniva.by/?c=ar&i=161527.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Бабініцкі сельсавет (Віцебскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна