Стары́нцы (, ) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Шапечынскага сельсавета. За 14 км на поўдзень ад Віцебска, 3 км ад станцыі Забалоцінка на лініі Віцебск — Смаленск.
Гісторыя У 19 стагоддзі вёска вядома ў складзе маёнтка Сялюты ў Віцебскім павеце. Да 16 лютага 1987 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 лютага 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901)..
Насельніцтва 27 гаспадарак, 62 жыхары (2018) Вядомыя ўраджэнцы Павел Емяльянавіч Купрыянаў (1908—1936) — удзельнік Грамадзянскай вайны ў Іспаніі, Герой Савецкага Саюза (1936). Раіса Ільінічна Дарафеенка (1933—2000) — Герой Сацыялістычнай Працы.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Шапечынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Віцебскага раёна