Капіці () — невялікі востраў, размешчаны за 8 км на ўсход ад заходняга ўзбярэжжа Паўночнага вострава Новай Зеландыі. На мове маары востраў мае назву «Моту-Рангануі», што ў перакладзе значыць «вядомы востраў».

Геаграфія

Капіці ўяўляе сабой адносна невялікі востраў у Тасманавым моры. Плошча — 19,65 км², даўжыня з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад складае 10 км, шырыня — 2 км. Аддзелены ад Паўночнага вострава пралівам Рауатэрангі. Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Тутэрэмаана (521 м). У геалагічных адносінах востраў уяўляе сабой вяршыню горнага хрыбта, які ўтварыўся ў выніку землетрасення каля 200 млн гадоў таму і цяпер апусціўся пад ваду.

Заходні бок вострава, які звернуты да мора, скалісты з высокімі абрывамі, што маюць вышыню да некалькіх соцень метраў. На скалы ў гэтым раёне істотна ўплываюць заходнія вятры, таму расліннасць тут прадстаўлена пераважна нізкарослымі хмызнякамі. Сярод дрэў, якія сустракаюцца на востраве, вылучаюцца тава, кохекохе і канука.

У цяперашні час Капіці з’яўляецца часткай аднайменнага запаведніка, таму большая частка вострава знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. На востраве жыве вялікая колькасць птушак, у тым ліку такахе, какака, новазеландскі меданос-хіхі, буры чырок і інш..

Гісторыя Першым еўрапейцам, які ўбачыў востраў, лічыцца брытанскі мараплавец Джэймс Кук, які ў 1770 годзе даў востраву назву «востраў Энтры» ().

Катэгорыя:Астравы Новай Зеландыі