Пляха́нава (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 56 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 18 км ад чыгуначнай станцыі Езярышча на лініі Віцебск — Невель, за 93 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і поўначы ад вёскі працякае рака Обаль (прыток Заходняй Дзвіны). На ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Обаль). У заходнім напрамку ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Лапцёўка і далей па шашы Гарадок — Невель.

Гісторыя У канцы XVIII стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай губерні. У 1795 годзе ў складзе Обальскай вотчыны графа Станіслава Бурдзімскага, перададзена ў казну. У 1-й палове XIX стагоддзя ў Гарадоцкім павеце Віцебскай губерні, у складзе дзяржаўнага маёнтка Езярышча. У 1839 годзе ў складзе войтаўства Обальскага дзяржаўнага маёнтка Езярышча, адносілася да Мехаўскага праваслаўнага прыхода. У 2-й палове XIX стагоддзя ў маёнтку Обаль, у складзе Прусаўскага сельскага таварыства і Обальскай воласці, адносілася да Обальскага праваслаўнага прыхода. У 1893 годзе адкрыта школа граматы, 1 настаўнік, 17 вучняў (1896). З 25 сакавіка 1923 года ў Невельскім павеце. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Халамерскім сельсавеце Езярышчанскага, з 12 кастрычніка 1929 года Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў лістападзе 1942 года вёска спалена (44 двары), забілі 29 жыхароў. З фронту не вярнуліся 13 вяскоўцаў. У 1944—1950 гадах дзейнічаў калгас «Чырвоная Горка». З 18 сакавіка 1958 года вёска ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 2000 годзе ў саўгасе «Маяк», працаваў магазін. Да 2004 года ўваходзіла ў склад Халамерскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области . У 2012 годзе ў складзе КУСП «Маяк».

Насельніцтва 7 двароў, 37 рэвізскіх душ (1785) 28 рэвізскіх душ (1839) 3 двары, 14 жыхароў (1841) 2 двары, 15 рэвізскіх душ (1850) 6 двароў, 43 жыхары (пачатак 20 стагоддзя) 4 двары (1918) 6 двароў, 27 жыхароў (1926) 66 жыхароў (1959) 64 жыхары (1970) 10 гаспадарак, 9 жыхароў (2000) 4 гаспадаркі, 4 жыхары (2018) Крыніцы

Літаратура

Плеханы // Лист карты N-35-12. Издание 1987 года. Состояние местности на 1984 год. Плеханово //

Спасылкі

Катэгорыя:Віраўлянскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна