Зарні́ца (, ) — вёска (раней пасёлак) у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бычыхінскага сельсавета. За 33 км на поўнач ад Гарадка, 3 км ад чыгуначнай станцыі Грыбачы на лініі Віцебск — Невель, 72 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. З поўдня і ўсходу вёску агінае лясны масіў. На ўсходзе працякае ручай (прыток ракі Асеча). Транспартныя сувязі на шашы Гарадок — Невель.
Гісторыя Узнікла ў 1930-я гады як пасёлак цаглянага завода «Зарніца». У 1970 годзе ў калгасе імя Карла Маркса. Да 2013 года ўваходзіла ў склад Гуркінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 10.10.2013 N 292 «Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области» . Насельніцтва 116 жыхароў (1970) 22 гаспадаркі, 31 жыхар (2000) 7 гаспадарак, 8 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Бычыхінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна