Кулі́ (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 25 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 16 км ад чыгуначнай станцыі Залучча, 31 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і поўдні знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па шашы Віцебск — Невель. Гісторыя У 1839 годзе ў маёнтку Няпраж у Віцебскім павеце Віцебскай губерні. У 1866 годзе ў Храпавіцкай воласці, адносілася да Кабішчанскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе — 121 дзесяціна зямлі. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Віцебскім павеце. З 20 жніўня 1924 года ў Шніцінскім, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім, з 21 жніўня 1925 года ў Кабішчанскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе працавалі саматужныя майстэрні: кравецкая, цяслярныя, па вырабе кошыкаў. З 15 лютага 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў студзені 1943 года нацысцкія захопнікі спалілі вёску, загубілі 14 жыхароў. З франтоў не вярнуліся 7 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года ў Пальмінскім сельсавеце. У 1970 годзе ў саўгасе «50 гадоў УЛКСМ». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».
Насельніцтва 29 рэвізскіх душ (1839) 9 двароў (1877) 9 двароў, 75 жыхароў (1905) 21 двор, 113 жыхароў (1925) 26 двароў, 104 жыхары (1940) 44 жыхары (1959) 40 жыхароў (1970) 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2000) 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Пальмінскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна