Аўда́нькі (, ) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Першамайскага сельсавета. За 15 км на поўнач ад горада Гарадок, 7 км ад станцыі Прудок на лініі Віцебск — Невель, 52 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На паўночным захадзе працякае рака Сутокі. У заходнім напрамку лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Вархі і далей па шашы Гарадок — Невель. Гісторыя Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерняў. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губернях. У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Паташнянскім сельсавеце (9 кастрычніка 1929 года перайменаваны ў Першамайскі) Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1970-я гады ў складзе калгаса імя У.Маякоўскага. У 2012 годзе ў складзе ААТ «Гарадоцкі льнозавод».
Насельніцтва 4 гаспадаркі, 6 жыхароў (2018) Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Першамайскі сельсавет (Гарадоцкі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Гарадоцкага раёна