Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Малады Фронт» («МФ», афіцыйная рэгістрацыя ў Чэхіі) — міжнародны«Малады Фронт» афіцыйна зарэгістраваны ў Чэхіі // Радыё «Рацыя». 15 студзеня 2008 рух беларускай моладзі. Разгарнуў дзейнасць як моладзевая апазіцыйная арганізацыя ў Беларусі.
Структура Лідары арганізацыі і незалежныя назіральнікі ацэньваюць колькасць актывістаў Маладога Фронту ў 1000—1500 чалавек.http://bdg.press.net.by/2005/06/2005_06_17.1534/1534_4_2.shtml Валерый Карбалевіч. Экспертыза «Свабоды»: Якія вынікі змагання за моладзь?// Радыё «Свабода» 10 верасня 2009 Дзяржаўныя органы ацэньвалі агульную колькасць актывістаў у Мінску ў 50 чалавек (на 2006 год)Не ходите детки в экстремисты// Сайт супольнасці «Трэці шлях». 2 сакавіка 2006.
Вышэйшы кіраўнічы орган Маладога Фронту — З’езд, які павінен абірацца не радзей аднаго разу на два гады. Да 2015 года на З’ездах арганізацыі абіраліся Старшыні Маладога Фронту. Пасля іх функцыі перайшлі на Сойм МФ. Актывісты аб’яднаны ў Абласныя і Раённыя Рады Маладога Фронту.
Мэты і задачы Мэтамі Маладога Фронту з’яўляюцца аб’яднанне і выхаванне моладзі на грунце беларускай нацыянальнай ідэі, хрысціянска-дэмакратычных прынцыпаў, пабудова грамадзянскай супольнасці на падставах дэмакратыі і вольнага рынку, садзейнічанне фарміраванню духоўна і фізічна моцнага пакалення.
Асноўнымі задачамі Маладога Фронту з’яўляюцца: выяўленне і спрыянне рэалізацыі грамадскай і творчай ініцыятывы сярод моладзі, агітацыйна-масавая дзейнасць па адраджэнні беларускай школы, культуры, мовы, фарміраванне ў моладзі адказнасці за лёс сваёй БацькаўшчыныСтатут Маладога Фронту// Сайт «Маладога Фронту». Дата доступу: 11 жніўня 2009.
Гісторыя Малады Фронт быў заснаваны ў 1997 годзе, увабраўшы ў сябе арганізацыйна не аформлены рух незалежнай моладзі, аб’яднаўшы ў сваіх шэрагах дзясяткі маладзёжных ініцыятыў і арганізацый. З таго часу Малады Фронт прайшоў шэраг ступеняў свайго развіцця, пераўтварыўшыся з пратэстнага руху 1996—1997 гадоў у правацэнтрысцкую, паводле палітычнай ідэалогіі, арганізацыю.
Дзейнасць Малады Фронт уваходзіць у шэраг палітычных моладзевых міжнародных арганізацый, такіх як «Еўрапейскія навучэнцы-дэмакраты» (ЕНД)Belarus — YF // Сайт «Еўрапейскіх навучэнцаў-дэмакратаў». Дата доступу: 11 жніўня 2009 і «Моладзь Еўрапейскай народнай партыі» (МЕНП)Member organisations // Сайт «Моладзі Еўрапейскай народнай партыі». Дата доступу: 11 жніўня 2009, мае партнёрскія адносіны з роднаснымі арганізацыямі Украіны, Швецыі, Літвы, Польшчы і іншых краін.
З 1997 года «Малады Фронт» разгарнуў пастаянную кампанію «Горад наш!» (90 % беларускай моладзі і 70 % насельніцтва жывуць у гарадах). Акцыі «Горад наш!», падчас якіх было вывешана больш за 1200 сцягоў, праходзілі ў розных гарадах Беларусі.
У выніку актыўнай дзейнасці ўжо ў 1999 годзе «Малады Фронт» меў рэйтынг вядомасці сярод моладзі — 10,8 %Государственная молодежная политика как важнейшее направление деятельности государства// Сайт «Рэфераты». Дата доступу: 15 жніўня 2009, саступаючы толькі праўладным БПСМ (48,3 %) і БСМ (25 %).
У 2000 годзе, падчас парламенцкіх выбараў, «Малады Фронт» правеў кампанію байкоту пад назвай: «Вырабы» — высмейванне выбарчага фарсу па-лукашэнкаўску.
Малады Фронт у перадвыбарчай прэзідэнцкай кампаніі 2001 года выступіў арганізатарам Кангрэсу Беларускай Моладзі, у якім прыняла ўдзел больш за 520 дэлегатаў з усёй Беларусі, і ініцыяваў падпісанне адмысловага Пагаднення паміж адзіным кандыдатам ад апазіцыі і моладдзю. Падчас кампаніі прэзідэнцкіх выбараў 2001 года «Малады Фронт» правёў кампанію «Выбірай!». Паводле сайта арганізацыі, за час выбарчай гонкі «Малады Фронт» правёў звыш за 1100 акцый больш чым у 120 гарадах і мястэчках Беларусі.
24 верасня 2001 года менавіта «Малады Фронт» распачаў беспрэцэдэнтную варту ў Курапатах, пратэстуючы супраць разбурэння нацыянальнага некропалю пры будаўніцтве Мінскай кальцавой дарогіСяргей Рак. Кроніка абароны Курапатаў // Наша Ніва. № 38 (300), 11 кастрычніка 2002 г.. Больш за 120 актывістаў «Маладога Фронту» сталі асновай 8-месяцавай бесперапыннай «Абароны Курапатаў».
Паводле апытання, праведзенага ўлетку 2002 года беларускім штотыднёвікам «Наша Ніва», «Малады Фронт» увайшоў у пяцёрку найбольш уплывовых палітычных сіл Беларусі — разам з Адміністрацыяй Лукашэнкі, парламентам і дзвюма найбуйнейшымі апазіцыйнымі партыямі.
Як сцвярджае сайт арганізацыі, паводле звестак Балтыйскай службы Інстытута Гэлапа за кастрычнік 2002 года, рэйтынг «Маладога Фронту» сярод усяго насельніцтва Беларусі складаў 6,3 %, а сярод моладзі 18—30 гадоў — 14 % — пры тым, што ўсе палітычныя партыі маюць ад 0,5 % да 5 % папулярнасці, а «каэфіцыент страху» ў грамадстве вельмі высокіШто зрабіў Малады Фронт. Найбольш значныя факты, поспехі і дасягненні// Сайт «Маладога Фронту». Дата доступу: 22 сакавіка 2010.
Члены Маладога Фронту прымалі ўдзел і перамагалі ў некаторых акругах на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2003 года, удзельнічалі ў выбарах у Палату прадстаўнікоў 2004 года. Заснаваны Маладым Фронтам блок «Маладая Беларусь» уваходзіў у Стала Дзеючую Нараду дэмакратычных палітычных партый, а потым у Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі (АДС).
Як сцвярджае сайт арганізацыі, актывісты «Маладой Беларусі» сабралі больш за 40 тысяч подпісаў у сваю падтрымку і выступалі супраць правядзення ў Беларусі трэцяга рэферэндуму. Падчас абвяшчэння Лукашэнкам аб правядзенні рэферэндуму «Малады Фронт» арганізаваў акцыю пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, за якую адзін з лідараў «Маладога Фронту» і «Маладой Беларусі» Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны і асуджаны да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Адзін жа з заснавальнікаў «Маладога Фронту», лідар «Маладой Беларусі», Павел Севярынец быў асуджаны да трох гадоў абмежавання волі за арганізацыю акцый пратэсту ў дзень правядзення рэферэндуму і на наступны дзень пасля яго.
Падчас прэзідэнцкай кампаніі 2006 года «Малады Фронт» быў адным з арганізатараў акцый супраць фальсіфікацый вынікаў галасавання, а таксама «намётавага гарадка» на Кастрычніцкай плошчы (удзельнікі акцыі называлі плошчу імем Каліноўскага) у Мінску з 20 па 24 сакавіка 2006 года.
У чэрвені 2006 года маладафронтаўцы, выступаючы супраць крымінальнага пераследу актывістаў сваёй арганізацыі, распачалі моладзевую галадоўку, якая стала адной з самых працяглых і самай масавай грамадска-палітычнай галадоўкай. Доўжылася яна 24 дні з удзелам болей 100 маладафронтаўцаўАркадзь Шанскі. Самая масавая галадоўка // Наша Ніва. № 20 (474) 2 чэрвеня 2006. С. 3, 7..
Шэраг актывістаў і лідараў Маладога Фронту ўвайшлі ў Арганізацыйны камітэт па заснаванні партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя.
У 2008 годзе маладафронтаўцамі быў праведзены шэраг паспяховых агульнанацыянальных кампаній.П. Севярынец, Н. Палажанка. «Маладафронтаўцы» // Мінск, 2009. — 216 с. У межах грамадскай кампаніі «Беларускую кнігу дзецям!» маладафронтаўцы сабралі некалькі тысяч беларускамоўных выданняў, якія былі перададзены ў дзіцячыя дамы Мінска і іншых гарадоў Беларусі. Таксама на патрэбы дзіцячых дамоў і школ-інтэрнатаў пайшлі сабраныя рэчы і грошы на Калядным фестывалі «Спяшайцеся рабіць дабро!», у якім прымалі ўдзел вядомыя музыкі, грамадска-палітычныя дзеячы.
З 7 лістапада па 10 снежня 2008 года Малады Фронт правёў кампанію «Камунізм пад трыбунал!», якая завяршылася аднадзённым пастом. У межах кампаніі МФ арганізаваў дзясяткі антыкамуністычных пікетаў і інфармацыйных акцый па ўсёй Беларусі, правёў шырокае навукова-грамадскае пасяджэнне пад назвай «Злачынствы камуністычнай ідэалогіі. Лічбы і факты».
У 2008 годзе падчас маладафронтаўскай кампаніі «МТС па-беларуску!»http://www.belmts.info , якую распачаў салігорскі блогер, неабыякавыя людзі накіравалі шэраг папяровых і электронных лістоў у галоўны офіс прадстаўніцтва кампаніі МТС у Беларусі. У адказ мабільны аператар стварыў беларускамоўную версію сайта. Пазней актывісты перадалі ў галоўны офіс кампаніі каля 2,5 тысяч подпісаў за беларусізацыю МТСу. У выніку ў тэлефонаў абанентаў МТС з’явілася падтрымка беларускай мовы.
За часы свайго існавання арганізацыя правяла дзясяткі палітычных акцый, самыя вядомыя з якіх: «Акцыя Любові», «Горад Наш!», «Беларусь у Еўропу!», «Вырабы», «Выбірай!», «Не трэцяму тэрміну!», «Хочам новага!», «Байкот 2008!», «Шоу Беларушчыны», «Камунізм пад трыбунал!», «Беларускую кнігу дзецям!», «Калядны Фэст».
У 2015 годзе Маладым Фронтам заснаваны спартыўна-патрыятычны клуб «Ваяр»Пачынае працу спартова-патрыятычны клуб «Ваяр». 21 лістапада 2015 года «Ваяр» правёў першую трэніроўку, на ёй выкарыстоўвалася страйкбольная зброя.
Восенню 2016 года арганізацыяй праведзены шэраг акцый па зборы подпісаў за наданне бела-чырвона-беламу сцягу статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці.
У 2017 годзе з 20 лютага па 6 сакавіка пяцёра сяброў арганізацыі ладзілі абарону Курапатаў ад пабудовы ў ахоўнай зоне мемарыялу бізнэс-цэнтра. Пасля жорсткага супрацьстаяння, шэрагу правакацый у выглядзе збівання актывістаў міліцыянтамі ў цывільным, удалося дамагчыся перамогі і згортвання будаўнічай пляцоўкі.
З чэрвеня 2018 года Малады Фронт прымае актыўны ўдзел у Варце ля рэстарацыі «Поедем Поедим», пабудаванай з парушэннямі заканадаўства побач з Мемарыялам Курапаты, 3 ліпеня і 3 лістапада 2019 года былі брутальна затрыманыя АМАПам падчас вартавання і пакараныя буйнымі штрафамі.
Арганізацыя прымала актыўны ўдзел у снежаньскіх акцыях супраць інтэграцыі РБ з РФ у 2019. 7 снежня на мітынгу на Кастрычніцкай плошчы Маладафронтаўцы правялі перформанс з ірваннем партрэтаў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Пасля акцый 2 Маладафронтаўцы — Дзяніс і Максім Урбановічы атрымалі 15 сутак арышту за «удзел у масавым несанкцыянаваным мерапрыемстве». Іншыя актывісты, як напрыклад Віталь Трыгубаў, атрымалі буйныя штрафы.
У сакавіку 2022 года падчас уварвання Расіі ва Украіну кіраўнік арганізацыі Дзяніс Урбановіч разам з шасцю іншымі маладафронтаўцамі запісаўся ў беларускую роту тэрабароны Украіны.У беларускую роту тэрабароны Украіны запісаліся сямёра маладафронтаўцаў
11 жніўня 2022 года Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прызнала «Малады фронт» экстрэмісцкім фарміраваннем.МУС прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» «Малады фронт»
Супрацьстаянне рэжыму Пачынаючы з 2000 года, Малады Фронт пяць разоў спрабаваў атрымаць рэгістрацыю ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі, але ўсе пяць разоў яму было адмоўлена ў гэтым. Маладафронтаўцы лічаць, што ўлады наўмысна не рэгіструюць арганізацыю, каб мець рычагі ціску на маладзёжных актывістаў з дапамогай антыканстытуцыйнагаhttp://www.ampby.org/news.aspx?id=255Гары Паганяйла. Экспертнае заключэнне па арт. 193-1 КК РБ // Беларускі Хельсінкскі Камітэт. 29 мая 2007Таццяна Поклад. Кампанія Amnesty International за свабоду слова ў Беларусі// Радыё «Свабода». 28 жніўня 2008http://www.svaboda.org/content/article/1814508.htmlhttp://www.ampby.org/news.aspx?id=286 артыкула 193-1 крымінальнага кодэкса РБ. У межах кампаніі па супрацьстаянні крымінальнаму пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі маладафронтаўцы зарэгістравалі сваю арганізацыю ў Чэхіі. Планы зарэгістраваць арганізацыю ў ЛітвеТаццяна Поклад. Распачалася рэгістрацыя «Маладога фронту» ў Літве // Радыё «Свабода». 21 жніўня 2008, Польшчы і ва Украіне засталіся нерэалізаванымі.
Члены арганізацыі знаходзяцца пад сталым ціскам з боку рэжыму, шэраг з іх праследавалі па палітычных матывахhttp://www.belaruspartisan.org/bp-forte/?page=100&backPage=6&news=2218&newsPage=0 і нават асуджаныя: самыя знакамітыя з іх — гэта справы Аляксея Шыдлоўскага, Вадзіма Лабковіча, Паўла Севярынца, Паўла Мажэйкі, Артура Фінкевіча, Змітра Дашкевіча. Са сталай перыядычнасцю шэрагоўцы і лідары арганізацыі за сваю дзейнасць падвяргаюцца адміністрацыйнаму пераследу, самымі распаўсюджанымі відамі якога з’яўляюцца арышт (да 25 сутак) і штрафы. Не спыняецца таксама ціск і з боку спецслужбаў рэжыму.