Федэральная акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка прамога федэральнага падпарадкавання ў некаторых краінах-федэрацыях. Звычайна федэральнай акругай з'яўляецца тэрыторыя сталіцы дзяржавы, часам — з прылеглай тэрыторыяй.
Прыклады Федэральная сталічная акруга ў Аргенціне ў межах г. Буэнас-Айрэс, уключае тую яго частку, якая афіцыйна лічыцца сталіцай краіны. Федэральная акруга ў Бразіліі, уключае сталіцу Бразіліа і прылеглую да яе тэрыторыю. У Венесуэле — цэнтральны раён (федэральная акруга, штаты Арагуа, Карабоба, Міранда). Федэральная акруга ў Мексіцы супадае з г. Мехіка. У ЗША федэральная акруга Калумбія — г. Вашынгтон — сталіца ЗША — з прылеглай тэрыторыяй.
Катэгорыя:Федэралізм Катэгорыя:Адміністрацыйныя адзінкі