Но́вы Паго́ст (, ) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Новапагосцкага сельсавета.

Славутасці Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1766 год). Свята-Мікалаеўская царква (1878 год). Брацкая магіла 1941—1944 гадоў. Пахаваны 98 воінаў і партызан, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У 1956 годзе на магіле пастаўлены абеліск.

Вядомыя асобы Анда Міронаўна Дрэйзеншток (1896—1975) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Генадзь Іванавіч Цітовіч (1910—1986) — беларускі музыказнаўца, этнограф і харавы дырыжор. Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Новапагосцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мёрскага раёна

Катэгорыя:Мястэчкі Віленскага ваяводства