«Беларускі голас» (тагач. «Biełaruski hołas») — штотыднёвая газета, выдавалася ў 1942—1944 г. у Вільні на беларускай мове лацінкай пад кантролем германскіх акупацыйных улад. Рэдактар Францішак Аляхновіч.
Газета друкавала прамовы кіраўнікоў нацысцкай Германіі, асвятляла становішча на франтах Другой сусветнай вайны, міжнародныя адносіны. У рубрыках «3 усіх куткоў Беларусі», «3 беларускага жыцця ў Вільні», «Беларускае жыццё ў Латвіі», «Беларусы на чужыне» і інш. шырока інфармавала пра беларускае нацыянальна-культурнае жыццё. На старонках газеты змешчаны папулярныя нарысы Я. Станкевіча, В. Будзіловіча, М. Шчаглова і інш. па гісторыі і культуры Беларусі, матэрыялы пра сталінскія злачынствы (успаміны Р. Краўчанкі, артыкулы пра Катынскі расстрэл, масавыя рэпрэсіі ў Эстоніі і інш.), агляды беларускай прэсы, эканомікі, антысавецкая публіцыстыка.
Сярод іншага «Bielaruski holas» змяшчаў спісы беларусаў, забітых польскімі падпольшчыкамі на Лідчыне. З помстай з боку польскага АК-аўскага падполля некаторыя даследчыкі (Я. СтанкевічЯ. Станкевіч (псеўд. Давідовіч Гор). Веча, № 9, 1970., Ю. ТуронакЮ. Туронак. Кантакты. № 2(4). 1990.) звязваюць забойства рэдактара газеты Ф. Аляхновіча.
Выйшла 122 нумары.
Крыніцы
Літаратура Жумар С. «Biełaruski hołas» // ЭГБ у 6 т. Т. 1. Мн., 1993. С. 425
Катэгорыя:Акупацыйны друк Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну Катэгорыя:Выданні на беларускай мове лацінкай Катэгорыя:Газеты Вільні на беларускай мове Катэгорыя:1942 год у Вільні