«Беларускі народ» — грамадска-палітычная, эканамічная і літаратурная газета, заснаваная Міністэрствам Беларускіх спраў Літоўскай Тарыбы. Выходзіла на беларускай і рускай мовах у Гродне (20 студзеня 1919 — 5 лютага 1919 г.). Выйшла 2 нумары. Рэдактар М. Засецкі.

Інфармавала пра работу беларускіх арганізацый і дзяржаўных структур. Апублікавала першыя заявы Народнага сакратарыята БНР, пратэст беларускіх арганізацый супраць намеру польскага ўрада правесці выбары у сейм на Гродзеншчыне, якая на той час не ўваходзіла ў склад польскай дзяржавы, інфармацыю пра адкрыццё ў шэрагу гарадоў Беларусі аддзелаў Беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Бацькаўшчына» і інш.

Крыніцы

Літаратура Ліс, А. С. «Беларускі народ» / А. С. Ліс // . — С. 449. Ліс, А. С. «Беларускі народ» / А. С. Ліс // . — С. 438.

Спасылкі

Катэгорыя:Газеты Літвы на беларускай мове Катэгорыя:Газеты Літвы на рускай мове Катэгорыя:Газеты Гродна на беларускай мове Катэгорыя:Міністэрства беларускіх спраў Літвы Катэгорыя:1919 год у Гродне