Automobili Lamborghini S.p.A. () — італьянская фірма, вытворца дарагіх спартыўных аўтамабіляў. Размешчана ў вёсцы Сант’Агата-Балан’езэ. Заснавана ў 1963 годзе Феручыа Ламбаргіні (; 1916—1993) як даччыная фірма яго трактарнай фабрыкі «» Цяпер кампанія належыць канцэрну «Volkswagen Group» праз даччынае прадпрыемства «Audi AG».
Гісторыя У 1963 годзе Феручыа Ламбаргіні заснаваў «Automobili Lamborghini» і пабудаваў новы завод у Сант’Агата-Балан’езэ. У кастрычніку 1963 года Lamborghini прадставіла свой першы аўтамабіль — прататып 350 GTV.
У далейшым вытворчасць павялічвалася з 67 машын у 1965 годзе да 425 у 1971 годзе. На працягу гэтага перыяду Ламбаргіні працягваў актыўна ўдзельнічаць у жыцці кампаніі, курыруючы распрацоўку такіх аўтамабіляў, як Miura, Espada і Countach. У 1974 годзе Ламбаргіні прадаў кампанію. З гэтага моманту пачаўся цяжкі перыяд, адзначаны шматлікімі зменамі ўладальнікаў. Да 1980-х гадоў выпуск дасягнуў 470 аўтамабіляў і 300 суднавых рухавікоў.
У 1987 годзе марку набыла карпарацыя Chrysler. Доўгі час адзінай прапановай маркі быў Diablo. У 1994 годзе кампанію прадалі малайзійскаму кансорцыуму.
У 1998 годзе ўласнікам «Lamborghini» стаў канцэрн Volkswagen AG. Новае кіраўніцтва рэарганізавала і мадэрнізавала завод. На той момант у кампаніі працавала 624 чалавекі, якія выраблялі больш за 1300 аўтамабіляў у год. У 2001 годзе дэбютаваў Murciélago. У 2008 годзе фабрыка зноў пашырылася. За гэтым пашырэннем былі ўведзеныя дадатковыя магутнасці па вытворчасці карбону, для выпуску з вугляроднага валакна кузава Aventador. У 2012 годзе вытворчасць перавысіла 2000 аўтамабіляў у год, а да 2020 года яна павялічылася ў чатыры разы. Значная частка павелічэння аб’ёмаў вытворчасці звязана з красоверам Urus. Выпушчаны ў 2018 годзе, ён хутка стаў самай папулярнай мадэллю кампаніі. Каб распачаць яго выраб, у 2016 годзе плошча завода была павялічана з 80 000 да 160 000 м².
Мадэльны шэраг
У Беларусі Станам на канец 2020 года ў Беларусі было зарэгістравана 5 аўтамабіляў маркі «Lamborghini».
Спасылкі
Афіцыйны сайт «Ламбаргіні»,
Катэгорыя:Volkswagen AG Катэгорыя:Кампаніі Італіі Катэгорыя:Аўтамабілебудаўнічыя кампаніі