Пагарэ́лае (, ) — вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Лапіцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 36 км на поўнач ад Асіповічаў, за 150 км ад Магілёва, каля ракі Грава (Граўка).

Гісторыя Згадваецца ў 1560 годзе як вёска, што належала Осцікам, у абмежаванні сёлаў Свіслацкай воласці ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 178. Згадваецца ў 1594 годзе як вёска ў складзе маёнтка Жыцін у Менскім павеце ВКЛНГАБ у Мінску, ф. 1769, воп. 1, спр. 7, с. 277.

У 1924—2002 гадах цэнтр Пагарэльскага сельсавета, да 20 лістапада 2013 года вёска ў складзе Градзянскага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области.

Насельніцтва 2000 год — 398 жыхароў у 140 дварах.

Памятныя мясціны Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.

Крыніцы

Літаратура

Pohorełe, [w:] Słownik geograficzny Królestwa Polskiego, t. VIII: Kutowa Wola – Malczyce, Warszawa 1884, s. 517., 2. znaczenie.

Спасылкі

Катэгорыя:Лапіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна