Дарага́нава (, ) — аграгарадок у Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Дараганаўскага сельсавета. Назва ў гонар уладальніка гэтых мясцін Восіпа Фёдаравіча Дарагана.
Геаграфія Аграгарадок знаходзіцца за 21 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Асіповічы, за 182 км ад Магілёва, каля ракі Пціч.
Насельніцтва 1997 год — 412 жыхароў, 225 двароў.
Гістарычныя і памятныя мясціны Магіла ахвяр фашызму. Стаянка эпохі бронзавага веку (каля аграгарадка).
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Галіна Паўлаўна Тварановіч — беларуская паэтэса, літаратуразнавец. Гілер Маркавіч Ліўшыц (1909—1983) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, доктар філасофскіх навук.
Крыніцы
Літаратура — С. 50.
Спасылкі
Катэгорыя:Дараганаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Асіповіцкага раёна