Рагнвальд Ульфсан (, або ) — ярл Вестэргётланда (1010—1019), пасаднік у Ладазе з 1019 года.

Біяграфія Сын ярла Ульфа Тостэсана () і Сфандры (Інгеборгі), выгадаваныСноры Стурлусан. «Круг Зямны» Торгнюрам Торгнюрсанам, лагманам Тыўндаланда ( ці ). Сваяк па лініі маці шведскай прынцэсы Інгегерды — іх маткі былі сёстраміСага об Эймунде Хрингссоне // Мифы и легенды народов мира. «Сказки» проект ИД «Провинция» .

Калі дачка шведскага караля Олафа Шатконунга Інгегерда выходзіла замуж за наўгародскага князя Яраслава Мудрага ў 1019 годзе, паводле «Саг пра Олафа Святога» Сноры Стурлусана і «Сага пра Эймунда», у пасаг прынцэса атрымала горад Альдэйгабарг (Старая Ладага) з прылеглымі землямі, якія атрымалі з тых часоў назву Інгерманландыі (зямлі Інгегерды), а Рагнвальд Ульфсан быў прызначаны пасаднікам (ярлам) ЛадагіДжаксон Т. Н.. О Скандинавских браках Ярослава Мудрого и его потомков // сайт «Россия в красках»Карамзин Н. М.. ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА РОССИЙСКОГО. т. 2, Гл. II // Проект «Хронос».

У сазе пра Олафа Святога гаворыцца, што калі Олаф хаваўся ў Наўгародскай зямлі ў Інгегерды з 1028 года па 1030 год, то праездам гасцяваў у Рагнвальда Ульфсана таму, што паміж імі было «самае вялікае сяброўства».

Шлюбы і дзеці Першы шлюб з Інгеборгай У Ладагу Рагнвальд Ульфсан прыбыў разам з сям'ёй. Жонкай яго была Інгеборг, старэйшая сястра караля Нарвегіі Олафа Тругвасана.

Дзеці: Ульв (Улеб) Рагнвадльдсан — згадваецца ў летапісе пад 1032 годам, як ваявода наўгародцаў у паходзе на «Жалезныя Вароты». Эйліў Рагнвадльдсан — паводле скандынаўскіх крыніц, стаў ярлам (пасаднікам) у Ладазе пасля смерці бацькі.

Другі шлюб з Астрыд (спрэчная здагадка) Дзеці:

Стэнкіль (гіпатэтычна) (1028—1066), кароль Швецыі (1060—1066).

Пасля смерці Рагнвальда Астрыд вярнулася ў Швецыю з сынам Стэнкілем і выйшла замуж за шведскага караля Эмунда Старога

Спрэчная здагадкаФ. Б. Успенский. К изучению династической истории Швеции XI в.: конунг Стейнкель в «Саге о Хервёр» и у Адама БременскогоС. М. Михеев. Эймунд-убийца Бориса, Ингвар Путешественник и Анунд из Руси: к вопросу о шведах на Руси в XI веке // Ruthenica. Киïв, 2006. Т. V. С. 19-36 ў тым ліку і пра другі шлюб, заснавана на атаясамленні згаданага ў сазе пра Хервёр бацькі Стэнкіля — Рагнвальда Старога з Рагнвальдам Ульфсанам.

Продкі

Спасылкі Anders Winroth. Ragnvald Ulfsson //Svenskt biografiskt lexikon, b. 29 (1995—1997), s. 616 Hans Gillingstam. Stenkil // Svenskt biografiskt lexikon, b. 33 (2007—2011), s. 346

Катэгорыя:Наўгародская зямля Катэгорыя:Пасаднікі Катэгорыя:Постаці шведскай гісторыі Катэгорыя:Постаці Старой Ладагі Катэгорыя:Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя