Андрэй Уладзіміравіч ( — , пазней называлі яшчэ і Добрым) — князь уладзіміра-валынскі з 1119 года, князь пераяслаўскі з 1135 года, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха.

У 1119 годзе, пасля смерці Рамана Уладзіміравіча, бацька пасадзіў Андрэя ва Уладзіміры-Валынскім.

З-за Валыні Андрэю прыйшлося ўступіць у барацьбу з князем Яраславам Святаполчычам, сынам былога вялікага князя Святаполка Ізяславіча, які княжыў на Валыні да разрыву з Манамахам. Яраслаў заклікаў на дапамогу палякаў, венграў і чэхаў, але быў забіты ў 1123 годзе пры аблозе Уладзіміра-Валынскага.

У 1128 годзе Андрэй разам з іншымі князямі быў пасланы сваім братам, вялікім князем Мсціславам, выгнаць полацкіх князёў. У 1135 годзе Андрэй сеў княжыць у Пераяславе і здолеў абараніць гэты сталец ад замахаў вялікага князя кіеўскага Усевалада Ольгавіча, варожага да Манамахавічаў. Стаўшы кіеўскім князем, Усевалад Ольгавіч даў брату Святаславу ў княжанне Курск і паабяцаў Пераяслаў. Святаслаў пайшоў з Курска на Пераяслаў ваяваць з Андрэем Уладзіміравічам, але быў разбіты.

Пахаваны ў Пераяславе, у царкве Святога Міхаіла.

Сям’я і дзеці Жанаты з 1117 года на ўнучцы палавецкага хана Тугаркана.

Дзеці: Уладзімір Андрэевіч Яраполк Андрэевіч

Спасылкі

князь Андрей Владимирович\\проект «Хронос»

Катэгорыя:Князі валынскія Катэгорыя:Князі пераяслаўскія Катэгорыя:Военачальнікі Старажытнай Русі Катэгорыя:Манамахавічы Катэгорыя:Пахаваныя ў Пераяславе