Кір II ВялікіПаводле Скарыны Цір. (ст.-перс.: Унікод: Kūruš; ? — 530 да н.э.) — персідскі цар з дынастыі Ахеменідаў, заснавальнік дзяржавы Ахеменідаў.

У 558 да н.э. узначаліў саюз персідскіх плямён, якія паўсталі супраць панавання мідыйцаў. У 550 да н.э. заваяваў Мідыю, а пазней грэчаскія гарады ў Малой Азіі і значную частку Сярэдняй Азіі. У 538 да н.э. захапіў Вавілонію і далучыў яе да Персідскай дзяржавы. Імкнучыся ператварыць Іўдзею ў плацдарм супраць Егіпта, выпусціў з вавілонскага палону іудзеяў, аднавіў Іерусалім, а таксама некаторыя фінікійскія гарады. У 530 да н.э. загінуў у бітве ў час свайго чарговага паходу ў Сярэднюю АзіюСкарына Ф. Творы:… С. 155..

Крыніцы аб Кіры Біяграфія Кіра вядомая ў асноўным з «Гісторыі» Герадота. Некаторую карысную інфармацыю можна атрымаць таксама ў старажытнагрэчаскага гісторыка Ктэсія, які жыў пры персідскім двары ў V ст. да н. э., і ў кнігах Старога запавету. Арыгінальныя крыніцы малалікія. Акрамя цыліндра з заклікам Кіра «да вавілонян», захавалася толькі некалькі асобных вавілонскіх дакументаў, якія дапамагаюць весці храналогію падзей.

Імя Усе грэчаскія пісьменнікі аднадушныя ў сваім меркаванні, што імя Кіра не было дадзена яму пры нараджэнні, а ўзята ім пазней, ужо пасля заняцца прастола. Этымалогія імені не вядомая. Плутарх гаворыць, што яго назвалі так у гонар Сонца (народная персідская этымалогія Kurash «Кір»), бо Сонца па-персідску «Кір»Плутарх. Сравнительные жизнеописания. Артаксеркс; 1. Страбон сцвярджае, што Кіра назвалі ў гонар ракі Кір, якая працякае каля Пасаргад. Быццам бы цар персаў узяў сабе імя гэтай ракі, перайменаваўшы сябе з Аградата ў Кіра.Страбон. География. Книга XV, Глава III, § 6 (с. 729) Юстын, магчыма, звязвае сэнс імені са словам «пастух», бо: «Хлопчык, жывучы сярод пастухоў, атрымаў імя Кіра».Марк Юниан Юстин. Эпитома сочинения Помпея Трога «История Филиппа». Книга I, 5 (1)Дандамаев М. А.: Политическая история Ахеменидской державы. с. 12—13.

Паходжанне

Продкі Кіра Кір быў сынам Камбіза I з дынастыі Ахеменідаў, заснаванай легендарным Ахеменам, пануючага роду ў персідскім племені пасаргадаў. Яшчэ Набанід тытулаваў Кіра царом АншанаОтрывок из сиппарского цилиндра Набонида , г.зн. аднае з абласцей на паўднёвым усходзе Элама, гэта ж рабілі і вавілонскія жрацы, складальнікі так званай хронікі Набаніда і КіраОтрывок из вавилонской хроники . У сваім закліку да вавілонцаў Кір называў сваіх продкаў «царамі Аншана»: «Я — Кір… сын Камбіза, вялікага цара, цара горада Аншана, унук Кіра, вялікага цара, цара горада Аншана, нашчадак Тэіспа, вялікага цара, цара горада Аншана». Гэтае абвяшчэнне Кіра царом эламскай вобласці Аншан, якая ўпамінаецца ў вавілонскіх тэкстах з найстаражытейшых часоў дае падставу думаць, што Кір быў эламітам. Аднак даказана, што ён быў арыем. Сувязь яго з Аншанам не зусім зразумелая, адзіным тлумачэннем, магчыма, з'яўляецца тое, што Кір з'явіўся з усходу, з дзяржавы, што замяніла Элам, таму ў афіцыйным урачыстым надпісе ён і тытулуецца царом Аншана. І сам ён ухапіўся за гэты асвечаны старажытнасцю тытул, які надаваў яму ў вачах вавілонцаў больш пашаны, а, акрамя таго, нёс у сабе праграму наступлення на захад — бо некалі цары Элама валодалі Вавілонам. Носячы тытул цара Аншана, уладар новастворанай манархіі станавіўся спадчыннікам старажытных эламскіх цароў з усімі традыцыямі і іншымі выгаднымі наступствамі гэтай спадчыны. Аднак справа ўскладняецца тым, што цяжка сказаць, якія землі адносіліся да Аншана, як і ўвогуле дакладна лакалізаваць яго, а таксама тым, што ў хроніцы Набаніда Кір, пасля заваявання Мідыі, тытулуецца ўжо царом Персіі. Гэтая акалічнасць дае падставу прама атаясамліваць Аншан з Персіяй, лічачы гэтыя тэрміны раўназначнымі, ці наадварот, паказвае на іх адрозненне, калі лічыць упамінанне ў тытулатуры персідскіх цароў Аншана адлюстраваннем больш старажытнай стадыі іх магутнасці, а тытул цара Персіі — наступнай яе ступенню. Як бы ні было, дакладна вядома, што пасаргадскія цары Аншана былі васаламі Мідыйскай імперыі да самага паўстання Кіра.

Дзяцінства і юнацтва

Дакладны год нараджэння Кіра невядомы, лічыцца, што ён з'явіўся на свет паміж 600 да н. э. і 590 да н. э., найбольш верагодна ў 593 да н. э.. Аб яго дзяцінстве і юнацтве вядома толькі з легенд, якія часта супярэчаць адна адной. Грэчаскі гісторык Ксенафонт таксама піша аб тым, што ўжо ў V ст. да н. э. аб жыцці Кіра Вялікага расказвалі па-рознаму.

Паводле Герадота, маці Кіра была дачка мідыйскага цара Астыяга Мандана, якой прадказалі, што яна народзіць сына, які стане ўладаром свету. Каб пазбегнуць гэтага Астыяг выдаў дачку замуж за перса, а не за мідыйца, але ўсё ж асцерагаючыся, што яго ўнук стане царом замест яго, мідыйскі цар Астыяг выклікаў да сябе з Персіі цяжарную Мандану і праз некаторы час, калі ў яе нарадзіўся сын, вырашыў забіць яго. Гэтую задачу ён усклаў на свайго саноўніка Гарпага. У сваю чаргу, Гарпаг перадаў дзіця пастуху, аднаму з рабоў Астыяга, і загадаў пакінуць яго ў гарах, дзе было многа дзікіх звяроў. Але калі гэты пастух прынёс немаўля ў сваю хату, ён даведаўся, што яго жонка толькі што нарадзіла мёртвае дзіця. Бацькі вырашылі выхаваць царскага сына, як свайго, а мёртвае дзіця пакінулі ў зацішным месцы ў гарах, апрануўшы яго ў раскошную адзежу ўнука Астыяга. Пасля гэтага пастух сказаў Гарпагу, што выканаў яго загад. Гарпаг жа, паслаўшы верных людзей агледзець труп немаўляці і пахаваць яго, пераканаўся, што гэта сапраўды так. Такім чынам, дзяцінства Кіра прайшло сярод царскіх рабоўГеродот. История. Книга I «Клио», § 108—113.

Калі хлопчыку споўнілася дзесяць гадоў, ён аднойчы ў час гульні з дзецьмі быў абраны царом. Але сын аднаго знатнага мідыйца адмовіўся падпарадкоўвацца яму, і Кір пакараў яго пабоямі. Бацька гэтага хлопчыка пажаліўся Астыягу, што ягоны раб б'е дзяцей царскіх саноўнікаў. Кір быў прыведзены для пакарання да Астыяга, у якога адразу ўзніклі падазрэнні, што перад ім яго ўнук, бо ён заўважыў у ім рысы родавага падабенства. І сапраўды, дапытаўшы пад пагрозай катаванняў пастуха, Астыяг даведаўся праўду. Тады ён жорстка пакараў Гарпага: запрасіў яго на абед і тайна пачаставаў мясам уласнага сына, аднагодка Кіра. Затым Астыяг зноў звярнуўся да чараўнікоў з пытаннем, ці пагражае яму яшчэ небяспека ад унука. Тыя адказалі, што прадказанне ўжо спраўдзілася, бо Кір быў абраны царом падчас гульні з дзецьмі, і таму больш баяцца яго не трэба. Тады Астыяг супакоіўся і адправіў унука ў Персію да яго бацькоўГеродот. История. Книга I «Клио», § 114—121.

Але і сам Герадот не выдаваў сваю версію за адзіную — ён казаў, што існуе яшчэ чатыры іншыя. Яго версія сапраўды была не толькі не адзінай, але і не першапачатковай, — ён дапусціў рацыяналізм. Напрыклад, у яго сабака (сука), якая выкарміла, па словах Юстына і ў аналагічных апавяданнях, Кіра, калі ён быў пакінуты на з'ядзенне дзікім звярам, ператварылася ў жонку пастуха, якую па-грэчаску звалі Кіно, а па-мідыйску Спака («сабака» па-мідыйску спака).

Яшчэ адна вельмі цікавая версія запісана Ктэсіем. Яна дайшла да нас цераз Мікалая Дамаскага і, выяўляючы несумненныя прыкметы большай першапачатковасці, з'яўляецца адной з нешматлікіх каштоўных старонак у Ктэсія. Яна сцвярджае, што Кір быў сынам жабрака мардыянскага разбойніка Атрадата (марды былі качавым персідскім племенем), які пазней узвысіўся, паступіўшы на службу да Астыяга. Прадказанне аб будучай велічы падштурхнула Кіра да ўцёкаў у Персію і да пачатку мяцяжу.Николай Дамасский. История, 75

Паўстанне супраць Мідыі

Кір становіцца правадыром персідскіх плямёнаў

Калі верыць Герадоту, які сцвярджаў, што кіраванне Кіра доўжылася 29 гадоўГеродот. История. Книга I «Клио», § 214, у 559 да н. э. (іншыя грэчаскія пісьменнікі таксама адносяць уступленне Кіра на прастол к пачатку першага года 55 алімпіяды, г. зн. к 560—559 да н. э.Диодор Сицилийский. Историческая библиотека. Книга IX (фрагменты), 21) Кір стаў правадыром персідскіх аселых плямёнаў, сярод якіх пануючую ролю адыгрывалі пасаргады. Акрамя іх у саюз уваходзілі таксама марафіі і маспіі. Усе яны знаходзіліся ў залежнасці ад мідыйскага цара. Цэнтр тагачаснай Персідскай дзяржавы размяшчаўся вакол горада Пасаргады, інтэнсіўнае будаўніцтва якога пачалося якраз у пачатку кіравання Кіра. Гэты горад стаў першай сталіцай Персідскай дзяржавы. Качавыя плямёны кіртыі, марды, сагартыі, а таксама аселыя карманіі, панфіялеі і дэрушы былі заваяваныя Кірам пазней, відаць, ужо пасля вайны з Мідыяй.

Пачатак паўстання супраць Мідыі У 553 да н. э., паводле надпісу Набаніда (3-і год кіравання Набаніда), Кір выступіў супраць мідыйскага цара Астыяга. Герадот і Ктэсій называюць вайну персаў з мідзянамі паўстаннем, поспех якога (асабліва паводле Герадота) у значнай меры быў абумоўлены існаваннем у Мідыі партыі, незадаволенай Астыягам, і здрадай. Паводле Герадота, прычынай вайны паміж двума царствамі паслужыла змова знатнага мідыйца Гарпага, чыйго сына, як ужо гаварылася вышэй, Астыяг забіў. Ён здолеў прыцягнуць на свой бок многіх знатных мідыйцаў, незадаволеных суровым кіраваннем Астыяга, а затым падгаварыў Кіра ўзняць паўстанне. Падзенне Мідыі, акрамя незадаволенасці і здрады, было аблегчана і дынастычным крызісам: паводле абедзвюх даступных крыніц, у Астыяга не было спадчынніка-сына. Ктэсій называе спадчыннікам яго зяця Спітаму, на якога, відаць, абапіралася незадаволеная партыя і супраць якога як быццам і дзейнічалі мідыйскія прыхільнікі Кіра. Мідыя пала не без барацьбы; Ктэсій нават гаворыць аб наступленні і перамогах Астыяга. Герадот, ва ўсякім разе, прызнае яго адвагу, якая дайшла да ўзбраення старых.Геродот. История. Книга I «Клио», § 122—128Дандамаев М. А.: Политическая история Ахеменидской державы. с. 14—16.

Перамога паўстанцаў Грэчаскія і вавілонскія крыніцы сыходзяцца ў тым, што паўстанне Кіра супраць Мідыі доўжылася тры гады. Хроніка Набаніда пад 6-м годам (550 да н. э.) паведамляе:

«Ён (Астыяг) сабраў сваё войска і пайшоў супраць Кіра, цара Аншана, каб перамагчы яго. Але супраць Іштувэгу (Астыяга) узбунтавалася яго войска і, узяўшы яго ў палон, выдала Кіру. Кір пайшоў у Экбатану, яго сталіцу. Серабро, золата, скарбы ўсякага роду краіны Экбатаны яны разрабавалі, і ён панёс гэта ў Аншан»….

Такім чынам, ясна, што вайна Астыяга з Кірам доўжылася тры гады і скончылася перамогаю персаў толькі дзякуючы здрадзе, прычым Астыяг знаходзіўся ў наступленні. Дзе адбылася апошняя бітва, і ці мае рацыю Ктэсій, які змяшчае яе каля самых Пасаргад, невядома. Ктэсій спасылаецца пры гэтым на персідскае паданне, якое звязвала з Кірам і пачаткам гэтай вайны ўстанаўленне, каб кожны цар пры кожным наведванні Пасаргад даваў усім жанчынам горада па залатой манеце, нібы ў вечную падзяку за тое, што дзякуючы іх умяшанню была здабыта перамога, што вырашыла зыход кампаніі і лёс Персіі. Нібы персы, прысаромленыя сваімі жонкамі і мацярамі, сталі ваяваць больш рашучаМарк Юниан Юстин. Эпитома сочинения Помпея Трога «История Филиппа». Книга I, 6Полиэн. Стратагемы. Книга VII, 6 (1). Такі звычай, здаецца, сапраўды існаваў, кажуць што Аляксандр Македонскі яго таксама пераняўПлутарх. Сравнительные жизнеописания. Александр; 69. Але ён мог мець і іншае паходжанне: у многіх народаў звычаям, паходжанне якіх было забыта, прыдумлялася тлумачэнне, звязанае з вядомымі гістарычнымі ці міфалагічнымі персанажаміДандамаев М. А.: Политическая история Ахеменидской державы. с. 16—18.

Кір — цар Мідыі