Го́нча (, ), часам Га́нча — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.
Знаходзіцца за 15 км на паўночны захад ад Клічаўа, за 77 км ад Магілёўа, за 7 км ад чыгуначнай станцыі Вонічы на лініі Магілёў—Асіповічы.
Геаграфія Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні мяжуе з лесам. На паўднёва-ўсходняй ускраіне цячэ рака Ганчанка (прыток ракі Ольса). Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па шашы Клічаў—Чачэвічы, якая праходзіць праз вёску.
Гісторыя Вядома з XVI стагоддзя. У 1589 годзе сяло ў Свіслацкай воласці, дзяржаўная ўласнасць. У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце ВКЛLVIA, f. 11, ap. 1, b. 747. У 1651 годзе ў складзе прыватнага ўладання Свіслач у Менскім ваяводстве, налічвала 9 двароў.
У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Драні-Бабровічы Мінскай губерні. У 1847 годзе — 9 двароў, 46 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць памешчыка. У 1897 годзе ў Ганчанскай воласці Бабруйскага павета, 16 двароў. Раз у год дзейнічаў малітоўны дом.
З 20 жніўня 1924 года — цэнтр Ганчанскага сельсавета Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. У 1926 годзе была адкрыта школа, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых. У 1933 годзе арганізаваны калгас «Кастрычнік», які аб’ядноўваў 56 гаспадарак.
У Вялікую Айчынную вайну акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Адразу пачала дзейнічаць партызанская група, якая ў канцы чэрвеня 1941 года ўлілася ў партызанскі атрад. Група правяла некалькі аперацый, у тым ліку засаду на шашы Клічаў—Гонча. Пазней партызаны разграмілі ў вёсцы нямецкі гарнізон, і Гонча стала цэнтрам партызанскай зоны, тут быў пабудаваны аэрадром. У чэрвені 1942 года, падчас карнай аперацыі, гітлераўцы спалілі 59 двароў і загубілі 19 жыхароў«Арол» // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 41. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.. Вызвалена 28 чэрвеня 1944 года войскамі 1-га Беларускага фронту. Пасля вайны адбудавана.
У 1924—1988 гадах з’яўлялася цэнтрам Ганчанскага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў працоўных ад 25 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).. Да 21 снежня 2011 года вёска ўваходзіла ў яго складРешение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области. Да 2018 года вёска была ў складзе Патоцкага сельсаветаРешение Могилевского областного Совета депутатов от 13 апреля 2018 г. № 2-10 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Могилевской области .
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1847 — 46 муж. полу; 1897—136 жыхароў. XX стагоддзе: 1926—213 жыхароў; 1940—310 жыхароў; 1990—264 жыхары. XXI стагоддзе: 2007—105 жыхароў.
Інфраструктура У 2007 годзе ў вёсцы дзейнічалі Дом культуры, бібліятэка, музычная школа, комплексна-прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, сталовая, крама.
Планіроўка Планіровачна складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны захад (частка шашы). Забудова двухбаковая, шчыльная, пераважна драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскія будынкі размешчаны сярод жылой забудовы. Гаспадарчы сектар — на паўднёва-ўсходняй ускраіне.
Славутасці На захадзе ад вёскі знаходзіцца брацкая магіла, дзе пахаваны 38 савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі