Но́вая Слабо́дка (, ) — вёска ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Доўгаўскага сельсавета.

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 55 км ад Магілёва, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Друць (чыгунка Магілёў — Асіповічы) і за 35 км ад Клічава. Рэльеф раўнінны, мяжуе з лесам. Бліз вёскі цячэ рэчка Друць.

Гісторыя Веска вядома з XIX стагоддзя. У 1858 годзе ў Быхаўскім павеце Магілёўскай губерні.

У 1891 годзе адкрыта школа. У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Быхаўскага павета; царква, школа граматы, піцейны дом.

З 20 жніўня 1924 года ў Ядранаслабодскім сельсавеце Чачэвіцкага раёна Магілёўскай акругі. З 8 ліпеня 1931 года ў Клічаўскім раёне. З 20 верасня 1944 года ў Доўгаўскім сельсавеце Клічаўскага раёна Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года зноў у Магілёўскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Кіраўскім раёне, пасля аднаўлення Клічаўскага раёна зноў у яго складзеПамяць : гіст.-дакум. хроніка Клічаўскага раёна. — Мн.: БелЭН, 1995. — 462 с..

У Другую сусветную вайну з пачатку ліпеня 1941 да 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. 29 чэрвеня 1944 года вызвалена войскамі 50 арміі Другога Беларускага фронту Новая Слабодка // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 6 : Магілёўская вобласць, кн. 2 / В. В. Грынявецкі (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 206—207. — 593 с. — 2000 ас..

Паводле Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь вёска адносіцца да зоны жыцця з перыядычным радыяцыйным кантролемhttp://rad.org.by/radiation-in-rb/7497-Новая%20Слободка.html rad.org.by.

Насельніцтва

1858 год — 90 рэвізскіх душ 1880 год - 36 двароў, 263 жыхары 1891 год - 58 двароў, 411 жыхароў 1909 год - 74 двары, 474 жыхары 2007 год - 39 гаспадарак, 71 жыхар

Галерэя

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Доўгаўскі сельсавет (Клічаўскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Клічаўскага раёна